Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



Кніжная выстава «Галасы вялікай Перамогі» ў аддзеле абанемента

Кніжная выстава «Галасы вялікай Перамогі» ў аддзеле абанемента

Кніжная выстава «Галасы вялікай Перамогі» ў аддзеле абанемента

9 мая 2025 г. у Рэспубліцы Беларусь будзе ўрачыста адзначацца 80-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Беларусы разам з прадстаўнікамі іншых народаў Савецкага Саюза ўнеслі значны ўклад у агульную Перамогу.


З 28 красавіка па 11 мая ў аддзеле абанемента Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага праходзіць кніжная выстава «Галасы вялікай Перамогі». Экспазіцыя ўключае творы аўтараў-франтавікоў — народных пісьменнікаў Беларусі Васіля Быкава, Івана Мележа, Івана Шамякіна і іншых, якія яшчэ зусім юнымі пайшлі на фронт.


Асаблівую ўвагу заслугоўвае кніга трох удзельнікаў партызанскага руху Алеся Адамовіча, Янкі Брыля і Уладзіміра Калесніка «Я з вогненнай вёскі» — дакументальная складанка інтэрв'ю з пакінутымі ў жывых жыхарамі вёсак, якія падзялілі лёс Хатыні. Таксама прадстаўлена праца франтавіка Данііла Граніна «Мой лейтенант» — погляд на вайну вачыма простага лейтэнанта. Да «лейтэнанцкай прозы» адносіцца і раман Віктара Астаф'ева «Проклятый и убиты». Усе аўтары — лаўрэаты прэстыжных літаратурных прэмій. Асобным блокам выдзелена творчасць Канстанціна Вараб'ёва, Эмануіла Казакевіча, Юрыя Бондарава і Барыса Васільева, паэзія ваеннага часу. Паэты — людзі асаблівага душэўнага складу. Эдуард Асадаў у баях за Севастопаль атрымаў цяжкое раненне і цалкам страціў зрок. Юлія Друніна 17-гадовай дзяўчынкай пайшла на фронт, атрымала цяжкае раненне. Паэт-песеннік Булат Акуджава быў прызваны на вайну 18-гадовым. Ваенная паэзія гэтых і многіх іншых аўтараў-франтавікоў прадстаўлена на выставе.


Паважаныя чытачы, запрашаем пазнаёміцца з выставай больш дэталёва. Бо нават па сканчэнні столькіх гадоў памяць не павінна паміраць.


Аддзел абанемента

+375 162 57 48 09


Зварот да спісу