![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
2 кастрычніка 2024 года для студэнтаў II курса філалагічнага факультэта БрДУ імя А. С. Пушкіна ў сектары рэдкай кнігі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага праведзены музейна-бібліятэчны занятак «Книги знаменитых европейских типографий XVI–XVII вв.».
Хто такі Крыстаф Плантэн? Дзе і калі ён адчыніў сваю друкарню? Што забяспечыла поспех яго выданням? За якія заслугі кароль Іспаніі Філіп II ушанаваў яго тытулам галоўнага каралеўскага друкара? Што сабой уяўляе Антвэрпэнская Паліглота? Хто быў родапачынальнікам знакамітай дынастыі кнігадрукароў Эльзевіраў? У чым была перавага выданняў Эльзевіраў? Адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні атрымалі студэнты падчас мерапрыемства. Таксама яны пазнаёміліся з кнігамі XVII ст. з фонду сектара, якія выйшлі ў выдавецтвах Плантэна і Эльзевіраў.
Завяршылася сустрэча тэст-віктарынай і праглядам відэароліка «Плантен», створанага супрацоўнікамі аддзела сацыякультурнай дзейнасці і маркетынгу нашай бібліятэкі.
Сектар рэдкай кнігі
+375 162 57 48 30