Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



Кнігі-юбіляры: жыццё даўжынёю ў век

Кнігі-юбіляры: жыццё даўжынёю ў век

Кнігі-юбіляры: жыццё даўжынёю ў век

Юбілярамі ў свеце літаратуры могуць быць не толькі вядомыя паэты і пісьменнікі, але і самі кнігі. Многія з іх былі створаны некалькі дзесяцігоддзяў ці нават стагоддзяў таму, аднак і да гэтага часу застаюцца запатрабаванымі ў чытачоў.


Запрашаем вас наведаць выставу ў аддзеле абанемента Брэсцкай абласной бібліятэкі «Кнігі-юбіляры: жыццё даўжынёю ў век». Тут прадстаўлены творы, якія былі апублікаваны пачынаючы з 1926 года і ў 2026 годзе адзначаюць свае юбілейныя даты. Прапанаваны шырокі выбар беларускіх, рускіх і замежных аўтараў — ад класікі сусветнай літаратуры да сучасных шэдэўраў. Кожны наведвальнік абавязкова знойдзе тут кнігу, якая закране струны ягонай душы.


У гэтым годзе свае юбілеі святкуе шэраг твораў беларускай літаратуры, якія перажылі дзесяцігоддзі, але не страцілі сілы, актуальнасці і здольнасці зачароўваць чытача. Сто гадоў спаўняецца аповесці Я. Маўра «У краіне райскай птушкі», шэсцьдзесят — аповесці Я. Васілевіч «Расці, Ганька», пяцьдзесят пяць — «Хатынскай аповесці» А. Адамовіча.


У кожнай кнігі свой лёс, свой шлях да чытача. Сярод іх ёсць творы, якія прайшлі праверку часам і сталі сапраўднай сусветнай класікай:



  • сто гадоў — легендарнаму рамана У. Обручава «Зямля Саннікава». Гэты твор, які стаў гімнам даследчыкам і летуценнікам, да гэтага часу бударажыць розумы і натхняе на новыя адкрыцці.

  • дзевяноста гадоў адзначае аповесць В. Катаева «Бялее ветразь самотны». Да 1986 года яна выдавалася ў СССР 12 разоў, перакладзена на 34 мовы і ўключана ў пералік «100 кніг па гісторыі, культуры і літаратуры народаў Расійскай Федэрацыі, якія рэкамендуюцца школьнікам да самастойнага прачытання».

  • раман М. Мітчэл «Панесеныя ветрам» таксама святкуе дзевяноста гадоў з дня публікацыі. Упершыню ён быў апублікаваны ў 1936 годзе, а ў 1937 годзе — удастоены Пулітцэраўскай прэміі.

  • сто гадоў спаўняецца бэстсэлеру Д. Клейсана «Самы багаты чалавек у Вавілоне». Мабыць, гэта адна з нямногіх кніг у жанры нон-фікшн, якая карыстаецца вялікай папулярнасцю ў сучаснага чытача.


Кнігі-юбіляры — сапраўдныя жамчужыны літаратуры, якія заслугоўваюць асаблівай увагі. Гэта творы, якія сталі бэстсэлерамі ў свой час і працягваюць радаваць і натхняць чытачоў сёння. У вас ёсць выдатная магчымасць успомніць тыя творы, якія пакінулі незгладжальны след у культуры.


Выстава працуе з 1 па 26 ліпеня 2026 года. Прыходзьце!



Аддзел абанемента

+375 162 57 48 09


Зварот да спісу