|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
5–6 верасня 2026 года Брэсцкая абласная бібліятэка ім. М. Горкага ў складзе дэлегацыі ад Брэсцкай вобласці прыняла ўдзел у святкаванні XXXIII Дня беларускага пісьменства, які праходзіў у Касцюковічах (Магілёўская вобласць).
Канцэпцыя сёлетняга свята аб'яднала адразу некалькі значных для краіны тэм: Год беларускай жанчыны, 85-годдзе пачатку Вялікай Айчыннай вайны і Пяцігодку якасці. Усе яны знайшлі сваё адлюстраванне на пляцоўках Першага рэгіёна.
Госці і ўдзельнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з найбольш значнымі і цікавымі кніжнымі навінкамі рэспубліканскіх і рэгіянальных выдавецтваў, прысвечаных Брэсцкай вобласці: «Говорит Брестская крепость» (Брест: Полиграфия, 2026), «Геноцид на Столинщине» (Брестская типография, 2026), «GEFEST. Танец огня» (Минск: Альтиора Форте, 2026) і іншыя.
Асаблівае месца на выставе занялі творы членаў Брэсцкага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Таццяна Дземідовіч, Анатоль Брытун, Зінаіда Дудзюк, Аксана Валуй, Ірына Фаміна, Васіль Барысюк, Любоў Дзікавіцкая, Наталля Кандрашук, Васіль Казачок і Уладзімір Сянькавец бралі актыўны ўдзел у мерапрыемстве. Усе жадаючыя мелі ўнікальную магчымасць пагутарыць з аўтарамі асабіста і атрымаць аўтографы.
Важнай падзеяй свята стала ўзнагароджанне нашага земляка, паэта Васіля Казачка, нагрудным знакам «За вялікі ўклад у беларускую літаратуру».
Са сваім фондам Брэсцкая абласная бібліятэка прыняла ўдзел у імправізаваным Музеі рэдкай кнігі. На пляцоўцы былі прадстаўлены факсіміле Брэсцкай бібліі 1563 г. і выявы тытульных лістоў выданняў Брэсцкай друкарні, адкрытай у 1553 г. Мікалаем Радзівілам Чорным — першай друкарні на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
Пасля завяршэння двухдзённых урачыстасцей Касцюковічы перадалі эстафету правядзення літаратурнага фестывалю Мінскай вобласці. У 2027 годзе Дзень беларускага пісьменства прыме горад Маладзечна.
Сектар краязнаўства
+375 162 57 48