![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
10–12 чэрвеня 2025 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага праходзіла I Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Берасцейскі летапіс», прысвечаная 85-годдзю ўтварэння абласной бібліятэкі. Тэма канферэнцыі — «Кніжныя зборы рэгіянальных бібліятэк як частка гісторыка-культурнай спадчыны краіны».
У форуме прынялі ўдзел кіраўнікі і спецыялісты Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі (г. Масква), Прэзідэнцкай бібліятэкі імя Б. М. Ельцына (г. Санкт-Пецярбург), найбуйнейшых абласных бібліятэк Расійскай Федэрацыі, Нацыянальнага цэнтра рукапісаў і рэдкіх кніг Міністэрства культуры і інфармацыі Рэспублікі Казахстан, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, абласных бібліятэк Беларусі, Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці, бібліятэчных сістэм Брэсцкай вобласці і ўстаноў культуры г. Брэста. З прывітаннямі да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуліся начальнік упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Барысавіч Панасюк, Генеральны консул Генеральнага консульства Расійскай Федэрацыі ў Брэсце Алег Юр'евіч Мурашаў, дырэктар абласной бібліятэкі Алена Якаўлеўна Стрыжэвіч.
У рамках канферэнцыі адбылася ўрачыстая цырымонія ўскладання кветак да Вечнага агню ў Мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой». Для ўдзельнікаў канферэнцыі адбыліся экскурсіі ў археалагічны музей «Бярэсце», Музей абароны Брэсцкай крэпасці і па тэрыторыі Брэсцкай крэпасці.
На пленарным пасяджэнні прагучалі даклады беларускіх, расійскіх калег і спецыялістаў з Казахстана. Загадчык сектара рэдкай кнігі аддзела інфармацыйна-бібліяграфічнай работы абласной бібліятэкі Алена Аляксееўна Пінкевіч у сваім дакладзе асвятліла навукова-даследчыя праекты па вывучэнні рэдкіх дакументаў, якія захоўваюцца ў фондзе сектара. У ходзе даклада таксама адбылася прэзентацыя карпаратыўнага электроннага інфармацыйнага рэсурсу «Редкие книги в собраниях Берестейщины», створанага супрацоўнікамі сектара рэдкай кнігі ў партнёрстве з публічнымі бібліятэкамі Брэсцкай вобласці, бібліятэкамі вышэйшых навучальных устаноў г. Брэста і Брэсцкай вобласці і музеямі сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (г. Брэста). Доступ да дадзенага рэсурсу ёсць на сайце ўстановы.
Да канферэнцыі была выдадзена кніга «100 раритетов из фонда Брестской областной библиотеки им. М. Горького», якая змяшчае інфармацыю пра самыя рэдкія і ўнікальныя дакументы бібліятэкі.
У рамках канферэнцыі адбылася цырымонія падпісання Пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж Брэсцкай абласной бібліятэкай імя М. Горкага і Астраханскай абласной навуковай бібліятэкай імя Н. К. Крупскай; паміж Брэсцкай абласной бібліятэкай імя М. Горкага і Арлоўскай абласной навуковай універсальнай публічнай бібліятэкай імя І. А. Буніна.
На ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным юбілею галоўнай кніжніцы Брэстчыны, адбылося ўзнагароджанне супрацоўнікаў бібліятэкі.
Таксама ўдзельнікі І Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Берасцейскі летапіс» наведалі славутасці Драгічынскага краю: капліцу-пахавальню роду Ажэшкаў і Музей народнай творчасці «Бездзежскі фартушок».
Дзякуючы канферэнцыі беларускія і расійскія бібліятэкары змаглі абмяняцца назапашаным вопытам, даведацца аб рабоце з рэдкімі дакументамі, пазнаёміцца з калекцыямі кніжных помнікаў і рэдкіх дакументаў, намеціць шляхі далейшага супрацоўніцтва.