Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



«Генацыд у Беларусі: памяць не памірае»

«Генацыд у Беларусі: памяць не памірае»

«Генацыд у Беларусі: памяць не памірае»

22 чэрвеня 2026 года ў Рэспубліцы Беларусь будуць адзначаць сумную дату — 85 гадоў з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны. У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтай даты, супрацоўнікі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага 15 красавіка прынялі ўдзел у пасяджэнні Прэзідыума абласнога Савета ветэранаў.


Загадчык агульнай чытальнай залы Тамара Васільеўна Глазкова прадставіла выставу літаратуры «Генацыд у Беларусі: памяць не памірае». Экспазіцыя ўключыла дакументальныя, навуковыя, навукова-папулярныя выданні аб генацыдзе беларускага народа, структурна прадстаўленыя трыма раздзеламі: «Сутнасць нацысцкай палітыкі генацыду ў Беларусі ў 1941–1944 гг.», «Сімвалы вялікай трагедыі», «Захоўваем памяць разам». Падчас выступлення асаблівы акцэнт быў зроблены на выданнях рэдкага фонду: «Лагеры смерці» 1944 года выдання, «Зверствы нямецка-фашысцкіх захопнікаў» 1945 года. Таксама прысутным былі прадстаўлены кнігі з цыклу «Генацыд беларускага народа», «Без тэрміну даўнасці», серыі «Беларусь: трагедыя і праўда памяці». Сярод навінак літаратуры цікавасць выклікалі кнігі Ігара Марзалюка «Кроў на белым тле: беларускія калабарацыяністы ў часы акупацыі» (Мінск, 2025), «Чырвоны Бераг — сімвал трагедыі і смутку» (Мінск, 2025).


Найважнейшы складнік экспазіцыі — краязнаўчая інфармацыя па гісторыі лагераў смерці, спаленых вёсак, знішчаных гета, уключаная ў дакументальныя выданні: «Забыцця не будзе: брэсцкія сёстры Хатыні», «Брэсцкае гета: успаміны і дакументы» і г.д. Прагучалі трагічныя факты пра Калдычэўскі лагер у Баранавіцкім раёне, дзе загінулі 22 тысячы чалавек; «сёстрах» Хатыні — вёсках Драмлёва, Застарынне, Лескі, Вароні, Боркі, спаленых разам з людзьмі; гісторыі Брэсцкага гета.


У завяршальнай частцы прэзентацыі ўдзельнікі пасяджэння даведаліся аб помніках увекавечання памяці ахвяр нацызму.


Прэзентацыя выклікала вялікую цікавасць удзельнікаў сустрэчы і жаданне сумеснымі намаганнямі весці патрыятычную працу сярод моладзі.


Агульная чытальная зала

+375 162 57 48 74


Зварот да спісу