|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
Напярэдадні Дня медыцынскага работніка і Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны Брэсцкая абласная бібліятэка ім. М. Горкага прыняла ўдзел у патрыятычнай акцыі, прысвечанай 85-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны, генацыду беларускага народа і подзвігу ваеннага ўрача Барыса Маслава. Мерапрыемства прайшло 15 чэрвеня 2026 года ў Брэсцкай гарадской дзіцячай паліклініцы №3.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Андрэй Канстанцінавіч Крупенькін і Вольга Васільеўна Сцепусь, намеснік старшыні Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта Віталь Канстанцінавіч Шчэрба, а таксама намеснік галоўнага ўрача УАЗ «Брэсцкая цэнтральная паліклініка» Людміла Аляксандраўна Вішнік.
Загадчык агульнай чытальнай залы Брэсцкай абласной бібліятэкі Т. В. Глазкова прадставіла ўдзельнікам сустрэчы матэрыялы выставачнай экспазіцыі «Генацыд у Беларусі. Памяць не памірае». Экспазіцыя ўключала дакументальныя, навуковыя і навукова-папулярныя выданні аб генацыдзе беларускага народа і была структурна падзелена на тры блокі: «Сутнасць нацысцкай палітыкі генацыду ў Беларусі ў 1941—1944 гг.», «Сімвалы вялікай трагедыі», «Захоўваем памяць разам». Найважнейшы складнік гэтай выстаўкі — краязнаўчыя звесткі пра лагеры смерці, спаленыя вёскі і знішчаныя гета, прадстаўленыя ў выданнях: «Забыцці не будзе: брэсцкія сёстры Хатыні», «Брэсцкае гета: успаміны і дакументы» і інш.
Асаблівую ўвагу на мерапрыемстве надалі памяці ваеннага медыка Барыса Аляксеевіча Маслава: «Сёння імя Барыса Маслава гучыць не толькі ў пажоўклых архіўных дакументах, яно жыве ў самым сэрцы нашага горада Брэста. Лёс распарадзіўся дзіўна сімвалічна: на вуліцы, якая носіць яго імя збудаваны сучасны медыцынскі комплекс. Там, дзе калісьці рэхам адгукалася трагедыя вайны, сёння гучаць дзіцячыя галасы. Там, дзе чалавек змагаўся за жыццё ў нечалавечых умовах, сёння і кожны дзень гэтае жыццё берагуць і абараняюць…»
Агульная чытальная зала
+375 162 57 48 74