Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



«Гефест: натхненне — справа тэхнікі. Нам толькі 75!»

«Гефест: натхненне — справа тэхнікі. Нам толькі 75!»

«Гефест: натхненне — справа тэхнікі. Нам толькі 75!»

18 сакавіка 2026 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага ў рамках інфармацыйна-асветніцкага праекта «Брэнды Брэстчыны: пад знакам якасці» адбылася сустрэча з прадстаўнікамі СП ААТ «Брэстгазаапарат» — галаўнога прадпрыемства групы кампаній «GEFEST». Удзельнікамі сустрэчы сталі навучэнцы выпускнога курса двух брэсцкіх каледжаў: політэхнічнага і прыборабудавання. Па профілі свайго навучання менавіта яны могуць стаць будучымі спецыялістамі завода.


Праграма мерапрыемства ўключала:


1. «75 гадоў таму ўсё толькі пачыналася…»: паказ відэароліка пра гісторыю і развіццё СП ААТ «Брэстгазаапарат».


2. «Сучасныя тэхналогіі ў вытворчасці пліт. Перспектывы развіцця» — выступленне Аляксандра Вітальевіча Барычэўскага, намесніка генеральнага дырэктара па якасці прадукцыі;


3. «Таварны знак «GEFEST» на карце свету» — аповед Юліі Мікалаеўны Грынчык, спецыяліста па маркетынгу, аб сучасных тэхналогіях вытворчасці і рынках збыту;


4. «Гарантыі і сацыяльныя выплаты па калектыўным дагаворы» — інфармацыя ад Ларысы Сцяпанаўны Антонавіч, спецыяліста па кадрах. Гутарка ішла аб сацыяльных гарантыях і магчымасцях для моладзі на прадпрыемстве;


5. «Моладзь у руху: магчымасці і перспектывы» — інфармацыя ад Ігара Генадзевіча Вышынскага, спецыяліста па ідэалагічнай рабоце і рабоце з моладдзю.


Напрыканцы мерапрыемства прайшла віктарына па гісторыі і сучасным развіцці прадпрыемства з розыгрышам прызоў.


Таксама была прадстаўлена выстава літаратуры «GEFEST». Марка, правераная часам».


Напрыканцы сустрэчы кожны ўдзельнік атрымаў сувенірную прадукцыю ад гасцей.


На перыяд правядзення мерапрыемства ў зале дэманстравалася сучасная прадукцыя завода — газавая і электрычная пліты.


Агульная чытальная зала,

+375 162 57 48 74


Зварот да спісу