|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
30 красавіка 2026 года ў Брэсце адбылося ўрачыстае ўшаноўванне лаўрэатаў ганаровага звання «Чалавек года Брэстчыны». Гэтай высокай узнагароды ўдастоены 16 жыхароў рэгіёну за значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Брэсцкай вобласці па выніках работы ў 2025 годзе.
Сярод землякоў, чые імёны папоўнілі галерэю працоўнай славы Брэстчыны, — дырэктар Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага Алена Якаўлеўна Стрыжэвіч. Алена Якаўлеўна ўдастоена звання «Чалавек года Брэстчыны ў сферы культуры».
Высокая ўзнагарода — заслужанае прызнанне яе шматгадовай працы, адданасці справе і неацэннага ўкладу ў развіццё культурнага жыцця першага рэгіёну. Пад кіраўніцтвам Алены Якаўлеўны Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага атрымала маштабнае пераўтварэнне і працягвае заставацца цэнтрам прыцягнення аматараў інтэлектуальнага развіцця.
Віншуем Алену Якаўлеўну з гэтым важным дасягненнем!