Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



«Джаз-маэстра»: новая выстава ў сектары літаратуры па мастацтве

«Джаз-маэстра»: новая выстава ў сектары літаратуры па мастацтве

«Джаз-маэстра»: новая выстава ў сектары літаратуры па мастацтве

У красавіку 2026 г. у сектары літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага дзейнічае выстава «Джаз-маэстра». Джаз — музычны кірунак, які ўзнік ў пачатку XX стагоддзя ў ЗША ў выніку сінтэзу афрыканскай і еўрапейскай культур і які атрымаў пасля паўсюднае распаўсюджванне. Для джаза характэрны імправізацыя і ўнікальнае гучанне інструментаў. 30 красавіка — Міжнародны дзень джаза, заснаваны ЮНЕСКА. Ярчэйшыя прадстаўнікі джаза: Луі Армстронг, Дзюк Элінгтан, Эла Фіцджэральд... Яны ўнеслі змены ў рытм, гармонію і тэхніку выканання. 2 красавіка — 110 год з дня нараджэння Алега Леанідавіча Лундстрэма, джазмена, кампазітара, дырыжора. Стваральнік і шматгадовы кіраўнік аркестра, які цяпер носіць назву Дзяржаўны камерны аркестр джазавай музыкі імя Алега Лундстрэма. Аркестр Лундстрэма занесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса, як найстарэйшы дзеючы джазавы калектыў. Лундстрэм прынёс у музыку высокую якасць, якая спалучае джаз з элементамі песеннай культуры і класікі. Напісаў мноства джазавых кампазіцый і аранжыровак, выхаваў пакаленне музыкаў.


У экспазіцыі прадстаўлены кнігі, паштоўкі, грамзапісы, перыядычныя выданні, якія асвятляюць гісторыю джаза, яго развіццё і лёс музыкаў, з акцэнтам на творчасць А. Л. Лундстрэма. Зацікавіць выданне «Советский джаз. Проблемы. События. Мастера» (Масква, 1987). Зборнік ахоплівае перыяд 1970 – пачатак 1980-х гадоў і складаецца з чатырох раздзелаў. У першым — выказванні пра джаз вядомых кампазітараў. У другім змешчаны тэарэтычныя артыкулы, у трэцім — артыкулы пра асобных выканаўцаў і калектывы. У канцы — дыскаграфія, рэцэнзіі на кнігі пра джаз і слоўнік тэрмінаў. Цікавасць уяўляе фундаментальнае двухтомнае даследаванне пад рэдакцыяй Кірылы Машкова і Аляксандры Філіп’евай «Российский джаз» (Санкт-Пецярбург, 2013). Першы том прысвечаны гісторыі і развіццю джаза ў Расіі. Другі том уключае біяграфіі, аналіз стыляў, інтэрв’ю і матэрыялы пра ключавыя падзеі.


Запрашаем усіх жадаючых наведаць экспазіцыю, якая будзе адкрыта для прагляду да канца красавіка.


Сектар літаратуры па мастацтве

+375 162 57 48 78


Зварот да спісу