|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
2 чэрвеня 2026 года ў Пінскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы для кіраўнікоў бібліятэчных сістэм вобласці адбыўся навукова-метадычны семінар «Актуальныя напрамкі дзейнасці публічных бібліятэк Рэспублікі Беларусь» з удзелам спецыялістаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Удзельнікі семінара пазнаёміліся з элетроннымі інфармацыйнымі рэсурсамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для публічных бібліятэк, абмеркавалі магчымасці і перспектывы выкарыстання штучнага інтэлекту ў бібліятэчна-інфармацыйнай дзейнасці, абмеркавалі сучасныя падыходы да бібліятэчнага абслугоўвання.
Выступленні выклікалі вялікую зацікаўленнасць і шматлікія пытанні ад аўдыторыі. Дэлегацыя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі пазнаёмілася з вопытам работы публічных бібліятэк Піншчыны: наведалі Лагішынскую гарпасялковую бібліятэку. Асаблівую цікавасць выклікала праца перасоўнай бібліятэкі і абслугоўванне чытачоў у аддалёных і маланаселеных пунктах Пінскага раёна. Кульмінацыяй візіту стала наведванне Мерчыцкага цэнтра традыцыйнай культуры і побыту «Спадчына Палесся». Госці пагрузіліся ў аўтэнтычную атмасферу Палескага побыту і народных традыцый.
Чарговы прафесійны візіт спецыялістаў НББ стаў важным крокам ва ўмацаванні прафесійных сувязяў паміж нацыянальным і рэгіянальнымі бібліятэчнымі супольнасцямі.
Аддзел бібліятэказнаўства
+375 162 53 04 40