|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
17 верасня наша краіна адзначыць адно з самых значных свят сучаснай незалежнай Беларусі — Дзень народнага адзінства. Для нашага прымежнага рэгіёна тэма адзінства мае асаблівы, глыбокі сэнс. Менавіта Брэстчына ў верасні 1939 года знаходзілася на лязе гістарычных падзей уз'яднання Заходняй і Усходняй Беларусі.
Напярэдадні свята ў рамках адзінага дня інфармавання 10 верасня 2026 года ў актавай зале Брэсцкай абласной бібліятэкі ім. М. Горкага адбылася сустрэча кіраўніка Адміністрацыі Маскоўскага раёна А. А. Уласаўца з маладымі спецыялістамі ўстаноў і арганізацый Маскоўскага раёна.
У рамках святкавання Дня народнага адзінства агульная чытальная зала падрыхтавала і прадставіла для гасцей бібліятэкі кніжную выставу «Беларускі шлях: адзінства лёсу». Выстаўка падзелена на тры тэматычныя зоны: «Верасень 1939 г. у беларускай гісторыі», «Ад уз'яднання — да суверэнітэту» і «Наш агульны дом — Беларусь». Экспазіцыя ўключыла дакументальныя матэрыялы, навуковую і навукова-папулярную літаратуру, публікацыі з перыёдыкі, якія праліваюць святло на падзеі больш як 80-гадовай даўніны, а таксама літаратуру аб сучаснай Беларусі.
З матэрыяламі кніжнай выставы можна азнаёміцца ў холе бібліятэкі.
Аддзел сацыякультурнай дзейнасці і маркетынгу
+375 162 57 48 76