Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
25 ліпеня 2024 г. старшыня Брэсцкага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна Дземідовіч перадала на захаванне ў фонды Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага конкурсныя працы, у тым ліку і з аўтарскімі подпісамі, ўдзельнікаў рэспубліканскага літаратурнага конкурсу імя Яўгеніі Янішчыц «Жывём, як светлай памяці зарок».
Пераможцы лепшых паэтычных зборнікаў будуць вызначаны да 1 верасня 2024 года. Уганараванне іх адбудзецца ў рамках святкавання ХХХІ Дня беларускага пісьменства ў Івацэвічах.
Супрацоўнікі і чытачы Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага шчыра дзякуюць за пісьменніцкія падарункі і зычаць аўтарам творчых поспехаў і плёну на літаратурнай ніве!
Отдел краеведения
+375 162 57 48 79