Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Што за прыгажосць гэтыя казкі!»: віртуальнае падарожжа па казках Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна

«Што за прыгажосць гэтыя казкі!»: віртуальнае падарожжа па казках Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна

«Што за прыгажосць гэтыя казкі!»: віртуальнае падарожжа па казках Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна

Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага далучаецца да міжнароднага віртуальнага праекта «Чытаем разам: Пушкін», прымеркаванага да 225-й гадавіны з дня нараджэння вялікага рускага пісьменніка Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна. Ініцыятарамі праекта выступілі Пскоўская абласная ўніверсальная навуковая бібліятэка імя В. Я. Курбатава (Расійская Федэрацыя) і Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна.

 

На казках Пушкіна вырасла не адно пакаленне дзяцей. Казкі фарміруюць у дзіцяці асновы светапогляду і традыцыйных каштоўнасцей, вучаць павазе да бліжніх і здольнасці дабівацца пастаўленых мэт. Нашыя чытачы вельмі любяць казкі, а творчасць Пушкіна натхніла некаторых на стварэнне сваіх «шэдэўраў»!

 

Прадстаўляем тры творчыя працы чытачоў дзіцячага аддзела па творах А. С. Пушкіна:

  • «Казка пра рыбака і рыбку». Кароль Паліна, 7 гадоў, вучаніца 2 «В» класа СШ № 14 імя Я. М. Фаміна г. Брэста. Пластылінаграфія.
  • «У Лукамор'я». Карачун Назар, 9 гадоў, вучань 3 «Б» класа СШ № 9 г. Брэста. Пластылінаграфія.
  • «Кот вучоны» Шубская Марыя, 10 гадоў, вучаніца 4 класа СШ № 3 г. Брэста. Гуаш.

З малюнкаў дзяцей на нас глядзяць Залатая рыбка і Кот вучоны і, вядома ж, сам Пушкін. Такі, якім яго ўбачылі дзеці. Гэтыя працы  яшчэ адзін крок у вялізны і цудоўны пушкінскі свет. Няхай нашы чытачы вяртаюцца да яго яшчэ доўгія гады!

 

Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці

+375 162 52 72 81


Зварот да спісу