|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
22 сакавіка ў Рэспубліцы Беларусь штогод адзначаецца Дзень памяці ахвяраў Хатынскай трагедыі. Менавіта ў гэты дзень, у 1942 годзе, вёска Хатынь у Лагойскім раёне Мінскай вобласці, агорнутая полымем разам з жыхарамі, назаўжды ўвайшла ў сусветную гісторыю як сімвал бесчалавечнасці нацыстаў і іх пасобнікаў.
Напярэдадні гэтай журботнай даты 18 сакавіка 2026 года ў чытальнай зале Брэсцкай абласной бібліятэкі ім. М. Горкага адбылася інфармацыйная гадзіна «Брэсцкія сёстры Хатыні», прысвечаная памяці ахвяраў вайны. Мерапрыемства наведалі навучэнцы Брэсцкага дзяржаўнага гандлёва-тэхналагічнага каледжа.
Падчас сустрэчы Тамара Васільеўна Глазкова расказала прысутным пра страшныя факты, звязаныя са знішчэннем нацыстамі населеных пунктаў разам з жыхарамі на тэрыторыі Брэсцкай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Увазе ўдзельнікаў была прадстаўлена новая кніга з фонду аддзела «Забыцця не будзе: брэсцкія сёстры Хатыні». Кніга ўключае матэрыялы аб лёсе населеных пунктаў, якія найбольш пацярпелі ў гады вайны.
На тэрыторыі Брэсцкай вобласці, якая першай падверглася нападу нямецкіх нацыстаў у гады вайны, спалена 877 населеных пунктаў, з іх аб 45 раней не было вядома. У пасляваенны час 91 вёска так і не была адноўлена. У якасці прыкладаў былі прыведзены трагічныя гісторыі гібелі 50 тысяч чалавек каля станцыі Бронная Гара і Смалярка ў Бярозаўскім раёне; вёскі Застарынне ў Баранавіцкім раёне; Медна і Дамачава ў Брэсцкім раёне, Барысаўка ў Кобрынскім раёне, Сарацні Драгічынскага раёна, Боркі Маларыцкага раёна і ўрочышчы Стасіна ў Столінскім раёне, дзе былі расстраляны 12500 чалавек. Сімвалам спаленых вёсак на Брэстчыне стала вёска Дрэмлева Жабінкаўскага раёна, дзе 11 верасня 1942 года фашысты спалілі больш за 180 чалавек і толькі тром падлеткам удалося выратавацца. Трагедыі Дрэмлёва прысвечана кніга А. Бензярука «Галавасек», якая была прадстаўлена падчас мерапрыемства на выставе літаратуры «Брэсцкія сёстры Хатыні».
Сустрэчу суправаджала мультымедыйная прэзентацыя.
Агульная чытальная зала
+375 162 57 48 74