Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Жаночыя гісторыі»

Выстава «Жаночыя гісторыі»

Выстава «Жаночыя гісторыі»

Так склалася, што Міжнародны жаночы дзень у большасці з нас асацыюецца з набліжэннем вясны, з выходным днём, з падарункамі. І ніхто, здаецца, ужо не хоча ўспамінаць нямецкіх камуністак Клару Цэткін і Ружу Люксембург, якія змагаліся за правы жанчын. Бо рашэнне аб штогадовым святкаванні Міжнароднага жаночага дня было прынята на другой Міжнароднай канферэнцыі сацыялістак ў Капенгагене ў 1910 годзе, дзе ініцыятарам свята выступіла Клара Цэткін. Упершыню свята адзначылі ў 1911 годзе ў Германіі, Аўстрыі, Швейцарыі і Даніі. Прычым у розных гарадах святкаванні праходзілі ў розныя дні сакавіка. Традыцыя правядзення свята менавіта 8 сакавіка ўзнікла пасля 1914 года. У СССР даволі доўга гэты дзень быў рабочым. І толькі ў 1965 годзе 8 сакавіка стаў выходным днём. Афіцыйна свята было абвешчана ААН у 1975 годзе — у год, абвешчаны ААН годам жанчын. Пасля распаду СССР некаторыя дзяржавы адмовіліся ад гэтага свята. У нашай краіне ён захаваўся. Сёння Міжнародны жаночы дзень афіцыйна адзначаецца ў 31 краіне свету.


З 7 па 28 сакавіка 2024 года ў аддзеле перыядычных выданняў будзе экспанавацца выстава «Жаночыя гісторыі», прымеркаваная да Міжнароднага жаночага дня.


На экспазіцыі будуць прадстаўлены публікацыі пра гісторыю ўзнікнення свята, пра жанчын-легенд, а таксама пра асаблівасці менталітэту і звычкі жанчын іншых нацыянальнасцяў.


Выстава падрыхтавана па матэрыялах часопісаў: «Алеся», «Секретарское дело», «Союзное государство», «Государственный контроль», «Роднае слова», «Маладосць», «Планета», «Беларусь», «Здоровый образ жизни», «Кудесница», «Родина».


Публікацыі (4) для чытання даступныя тут:

 

1. Марговская, М. «Женский вопрос» остаётся открытым / Марианна Марговская // Наука и религия. – 2020. – № 3. – С. 24–27.


2. Семенюга, Т. Женщина в истории / Татьяна Семенюга // Планета. – 2021. – № 11. – 29–33.


3. Цярэнцьева, А. «Прафесар Соня» / Алена Цярэнцьева // Алеся. – 2015. – № 7. – С. 12–15.


4. Кучерова, Л. Тюремные затворницы: правда и вымыслы / Лариса Кучерова// Здаровы лад жыцця. – 2018. – № 11. – С. 57–59.


Аддзел перыядычных выданняў

+375 162 57 48 39

 


Зварот да спісу