Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Брэсцкая унія ў гісторыі Брэста і лёсах еўрапейскай цывілізацыі»

«Брэсцкая унія ў гісторыі Брэста і лёсах еўрапейскай цывілізацыі»

«Брэсцкая унія ў гісторыі Брэста і лёсах еўрапейскай цывілізацыі»

18 красавіка 2019 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылася лекцыя «Брэсцкая унія ў гісторыі Брэста і лёсах еўрапейскай цывілізацыі», другая з серыі адкрытых публічных лекцый, прысвечаных асноўным культурным сімвалам нашага горада: Брэсцкай Бібліі, Брэсцкай уніі, Брэсцкаму міру і Брэсцкай крэпасці, у рамках праекта «Гістарычныя сімвалы Брэста» (да 1000-годдзя горада Брэста). Лектар — кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі славянскіх народаў гістарычнага факультэта БрДУ імя А. С. Пушкіна Свірыд Аляксандр Мікалаевіч. Ён растлумачыў перадумовы, прычыны, прыняцце і эвалюцыю Брэсцкай царкоўнай уніі, узгадаў асноўныя навуковыя працы і навукоўцаў, якія займаюцца даследаваннем дадзенай тэмы.


Бібліятэка экспанавала кніжную выставу «Брэст. 1000 гадоў гісторыі». На ёй прадстаўлена гісторыя і лёс нашага горада праз дакументы і матэрыялы з фондаў аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі і сектара рэдкай кнігі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага. Мадэратарам мерапрыемства быў зроблены акцэнт непасрэдна на раздзеле «Брэсцкая унія», які быў праілюстраваны рознымі відамі дакументаў: кнігамі, перыядычнымі выданнямі, рэдкімі выданнямі і ксеракопіямі з фонду Бібліятэкі. Сярод іх: бібліяграфічны паказальнік Брэсцкай абласной бібліятэкі «Брэсцкая унія 1596 года» (Брэст, 2018), даведнік «Архіў уніяцкіх мітрапалітаў» (Мінск ; Полацк, 1999), зборнік «Уния в документах» (Мінск, 1997), кніга Дзяніса Лісейчыкава «Святар у беларускім соцыуме: прасапаграфія ўніяцкага духавенства 1596–1839 гг.» (Мінск, 2015) і інш. Асаблівую цікавасць у прысутных выклікалі рэдкія выданні: «Unia Brzeska» (Варшава, 1907) і праца протаіерэя Канстанціна Зноскі «Историческій очеркъ церковной уніи» (Варшава, 1923).


Жэлянгоўская Ірына Іванаўна,

заг. аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі

Тэлефон для даведак: +375 162 57 48 79


Зварот да спісу