|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
15 верасня ў Беларусі адзначаецца Дзень бібліятэк.
У Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага прайшло ўрачыстае мерапрыемства. Са словамі віншавання выступіла намеснік кіраўніка Адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Брэста Ала Пятроўна Ульяніцкая.
За добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны ўклад у развіццё бібліятэчнай справы і ў сувязі з прафесійным святам Дня бібліятэк:
Ганаровай граматай Адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Брэста ўзнагароджваецца Цандо Юлія Уладзіміраўна, загадчык сектара арганізацыі каталогаў;
Падзячным лістом Адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Брэста ўзнагароджваецца Кавалеўская Людміла Віктараўна, загадчык юнацкага аддзела.
На свяце да прысутных звярнулася старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, спорту і турызму Таццяна Сяргееўна Кажанава. Яна падкрэсліла важнасць укладу бібліятэкі ў культурнае жыццё рэгіёну і падзякавала калектыву за прафесіяналізм.
За добрасумленную працу, дасягнутыя поспехі ў працы, шматгадовы і актыўны ўдзел у дзейнасці прафсаюзнай арганізацыі і ў сувязі з прафесійным святам — Днём бібліятэк, Ганаровай граматай Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму ўзнагароджваецца:
Абрамовіч Ларыса Мікалаеўна, бібліятэкар агульнай чытальнай работы;
Беразюк Ала Мікалаеўна, метадыст;
Болдык Вікторыя Аляксандраўна, юрысконсульт;
Верамяюк Ірына Аляксееўна, мастак-афарміцель;
Данілюк Тамара Паўлаўна, пераплётчык дакументаў;
Саханчук Людміла Мікалаеўна, бібліёграф аддзела інфармацыйна-бібліяграфічнай работы;
Барысюк Кацярына Сяргееўна, вядучы бібліятэкар аддзела бібліятэказнаўства.
Дырэктар Брэсцкай абласной бібліятэкі Алена Якаўлеўна Стрыжэвіч таксама павіншавала супрацоўнікаў з прафесійным святам. Яна падзякавала за прафесіяналізм і ўклад у развіццё культуры і асветы рэгіёну, падкрэсліўшы важнасць бібліятэк як цэнтраў вольнага часу, адукацыі і зносін.
За добрасумленную працу, уклад у арганізацыю бібліятэчнай работы і ў сувязі з прафесійным святам — Днём бібліятэк, падзячнымі пісьмамі адзначаны:
Веляскевіч Ала Уладзіміраўна, бібліёграф аддзела інфармацыйна-бібліяграфічнай работы;
Далмат Аліна Юр'еўна, бухгалтар фінансава-эканамічнай службы;
Майкевіч Юлія Міхайлаўна, бібліятэкар аддзела бібліятэказнаўства;
Галадко Дзмітрый Валянцінавіч, вадзіцель аўтамабіля;
Мазур Андрэй Генадзевіч, загадчык аддзела аўтаматызацыі бібліятэчных працэсаў.
За высокі прафесіяналізм, шматгадовую добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у развіццё бібліятэчнай справы і ў сувязі з прафесійным святам — Днём бібліятэк, Ганаровымі граматамі ўзнагароджаны:
Гарбачэўская Валянціна Адамаўна, бібліёграф аддзела інфармацыйна-бібліяграфічнай работы;
Петрашэвіч Надзея Анатольеўна,вядучы бібліятэкар сектара арганізацыі каталогаў;
Грышчук Таццяна Уладзіміраўна, бібліятэкар юнацкага аддзела;
Смялова Людміла Сцяпанаўна, бібліятэкар аддзела перыядычных выданняў;
Бельская Алена Лявонцьеўна, бібліятэкар сектара краязнаўства;
Акчурына Таццяна Міхайлаўна, прыбіральнік памяшканняў;
Зайко Аляксандр Пятровіч, загадчык аддзела інфармацыйна-бібліяграфічнай работы.
Калегі, прыміце віншаванні са святам! Жадаем далейшых поспехаў, моцнага здароўя і новых перамог у справе асветы!