|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага далучылася да рэспубліканскай акцыі «Я і мая сям'я — без брыдкаслоўя», прымеркаванай да Міжнароднага дня сям'і, які штогод адзначаецца 15 мая. Галоўная задача ініцыятывы — папулярызацыя культуры зносін, умацаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцяў і выкараненне нецэнзурнай лексікі з паўсядзённага маўлення, бо асновы выхавання і павагі закладваюцца менавіта ў сям’і.
Для чытачоў аддзела абанемента адбыліся кансультацыі ля кніжнай выстаўкі «Падарожжа па старонках сямейных саг». У экспазіцыю ўвайшлі класічныя і сучасныя мастацкія творы. Большасць іх сюжэтаў расказваюць, як любоў, узаемапавага і вернасць традыцыям дапамагаюць пераадольваць любыя жыццёвыя выпрабаванні.
У юнацкім аддзеле прайшоў урок маральнасці «Свет пачынаецца з сям'і: гаворым і думаем правільна». Падлеткі прынялі ўдзел у дыскусіі аб ролі чыстай гаворкі ў сучасным грамадстве. Яны абмеркавалі, як адмова ад нецэнзурнай лексікі дапамагае пазбягаць канфліктаў і выбудоўваць паспяховую будучыню.
Маленькія чытачы дзіцячага аддзела і іх бацькі пазнаёміліся з шырокім выбарам літаратуры для сямейнага чытання, якую прадставіла выстава «Сям'я ля кніжнай паліцы». Таксама для іх прайшлі творчыя майстар-класы «Сям'я на далоньцы». Малышы разам з дарослымі зрабілі памятныя сувеніры і паразважалі аб тым, як добрыя словы дапамагаюць знаходзіць сяброў і будаваць масты даверу.
Сям'я — гэта месца, дзе чалавек вучыцца культуры, узаемадапамозе і павазе. Мінулыя мерапрыемствы нагадалі нашым чытачам аб важнасці захавання чысціні роднай мовы і беражлівых адносін адзін да аднаго.
Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці
+375 162 57 48 76