Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



Бібліятэка без межаў

Бібліятэка без межаў

Бібліятэка без межаў

У Брэсцкай абласной бібліятэцы ім. М. Горкага 5 кастрычніка 2026 года адбылася аглядная экскурсія для людзей з інваліднасцю, якія наведваюць аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі і абілітацыі інвалідаў установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Брэсцкага раёна».


Госці пазнаёміліся з бібліятэчнай прасторай, кніжным фондам і паслугамі, даведаліся пра магчымасці для чытання, зносін і карыснага баўлення вольнага часу. Адмысловая ўвага была нададзена элементам даступнага асяроддзя: мнемасхемам, маўленчым апавяшчальнікам і і іншыя элементы даступнага асяроддзя.


Супрацоўнік аддзела абанемента Наталля Анатольеўна Равенка правяла для гасцей бібліятэкі мерапрыемства «Літаратурная інклюзія», у рамках якога былі прадстаўлены творы пісьменнікаў з інваліднасцю і кнігі, галоўныя героі якіх з'яўляюцца людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі.


Сустрэча падарыла гасцям новыя ўражанні, станоўчыя эмоцыі і яшчэ раз нагадала, што кніга аб'ядноўвае людзей і адкрывае свет без межаў.



Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці

+375 162 57 48 76



Зварот да спісу