Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Белорусы в Китае»: заключнае мерапрыемства Дзён кітайскай культуры і літаратуры ў Брэсце

«Белорусы в Китае»: заключнае мерапрыемства Дзён кітайскай культуры і літаратуры ў Брэсце

«Белорусы в Китае»: заключнае мерапрыемства Дзён кітайскай культуры і літаратуры ў Брэсце

14 сакавіка 2024 года ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага прайшло заключнае мерапрыемства Дзён кітайскай культуры і літаратуры — «Беларусы ў Кітаі». Удзельнікамі сустрэчы сталі: выкладчыкі і студэнты Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, выкладчыкі кітайскай мовы Інстытута Канфуцыя Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна, чытачы абласной бібліятэкі.


Спікерам сустрэчы стала Аксана Віктараўна Шчэрба, выкладчык Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. Яна 4 разы была ў Кітаі, у горадзе Хайнань, дзе працавала выкладчыкам рускай мовы ва ўніверсітэце.


Аксана Віктараўна падзялілася ўражаннямі ад знаходжання ў Кітаі, распавяла аб жыццёвых асновах простых кітайцаў, высокім узроўні выхавання, культурных традыцыях, кітайскай кухні; распавяла пра краіну, дзе старажытныя традыцыі спалучаюцца з найноўшымі тэхналогіямі; адказала на пытанні прысутных.


Па відэасувязі з Кітая да ўдзельнікаў сустрэчы звярнулася Ганна Балонкіна Лю — берасцейка, якая ў цяперашні час жыве ў горадзе Чжэнчжоў і працуе выкладчыкам класічнага танца ў інстытуце навукі і тэхналогій Хуанхэ. Яна распавяла пра сваю сям'ю і жыццё ў Кітаі.


Супрацоўнікі агульнай чытальнай залай падрыхтавалі выставу «Беларусь — Китай: открытость, гармония, мир».

 

Агульная чытальная зала

+375 162 57 48 74



Зварот да спісу