|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
22 красавіка 2026 г. у аддзеле перыядычных выданняў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага для навучэнцаў каледжа прыборабудавання адбыўся пошукава-пазнавальны практыкум «Беларускія імёны Перамогі. Военачальнікі». Мерапрыемства, прымеркаванае да надыходзячага свята Вялікай Перамогі, дазволіла маладым людзям глыбей пазнаёміцца з гераічнымі старонкамі гісторыі і даведацца пра выдатных военачальнікаў — ураджэнцаў Беларусі, якія ўнеслі неацэнны ўклад у Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне.
Працуючы з часопісамі «Армія», «Беларуская думка», «Белая вежа», «Беларускі гістарычны часопіс», «Ваенна-гістарычны часопіс», навучэнцы шукалі разгорнутыя адказы на пытанні, якія тычацца дасягненняў і лёсаў палкаводцаў:
• Хто з беларусаў у 1941 годзе ўзначаліў штаб Заходняга фронту, а ў 1943 годзе быў прызначаны яго камандуючым?
• Якога палкаводца ў інфармацыйных зводках называлі «Камандзір Р»?
• Хто з беларускіх генералаў у 1942 годзе прыняў на сябе кіраўніцтва аператыўным аддзелам Генеральнага штаба?
• Хто — адзіны з генералаў — быў узнагароджаны ордэнам «Перамога»?
• Які беларускі адмірал у 1942 годзе быў прызначаны камандзірам чатырох эсмінцаў, а затым узначаліў караблі Паўночнага флота?
• Які беларускі генерал загадзя склаў праект данясення аб узяцці Рэйхстага, пакінуўшы месца толькі для ўказання дакладнага часу?
Практыкум стаў не проста ўрокам гісторыі, але і пляцоўкай для жывога абмеркавання. Моладзь не проста знайшла адказы на пастаўленыя пытанні, але і змагла адчуць веліч подзвігаў сваіх суайчыннікаў. Асаблівую ўвагу надалі важнасці захавання памяці аб героях-земляках, бо менавіта іх мужнасць і самаахвярнасць дазволілі атрымаць Вялікую Перамогу!
Пошукава-пазнавальны практыкум «Інтэлектуальная размінка» — гэта яскравы прыклад таго, як актуальныя веды і праца з дакладнымі крыніцамі інфармацыі могуць спрыяць выхаванню патрыятызму і павагі да гісторыі сваёй краіны.
Аддзел перыядычных выданняў
+ 375 162 57 48 39