|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
|
|
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
||||||||
З 1 верасня 2026 г. у сектары літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага дзейнічае выстава «Белая Вежа», прысвечаная 30-годдзю Міжнароднага тэатральнага фестываля. Гэта адно з найбуйнейшых культурных падзей Беларусі, якое штогод адбываецца ў Брэсце з 1996 года. Форум названы ў гонар Белай вежы ў Камянцы, дзе ў першыя гады існавання праходзіла адкрыццё фестывалю. Дырэктар фестывалю і мастацкі кіраўнік — Аляксандр Козак. У 2026 годзе фестываль адзначыць свой 30-гадовы юбілей. Штогод у Брэст прыязджаюць тэатры з 6–10 краін (Беларусь, Расія, Казахстан, Арменія і інш.). У фестывалі бяруць удзел не толькі драматычныя, але і лялечныя, а таксама танцавальныя калектывы з усяго свету, якія прадстаўляюць розныя тэатральныя школы. «Белая Вежа» дапамагае маладым калектывам развіваць тэатральнае майстэрства, навыкі драматургіі, рэжысуры і акцёрскага мастацтва. На фестывалі прынята абмяркоўваць спектаклі, праводзіць круглыя сталы і розныя тэатразнаўчыя канферэнцыі.
У экспазіцыі прадстаўлены кнігі, паштоўкі, перыядычныя выданні, якія знаёмяць як з гісторыяй, так і з сучаснымі падзеямі фестывалю.
Запрашаем усіх жадаючых наведаць экспазіцыю, якая будзе адкрыта для прагляду да сярэдзіны кастрычніка.
Сектар літаратуры па мастацтве
+375 162 57 48 78