Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
BY
 

Виртуальный музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Клейнбарт, Л. М. Сустрэчы. Янка Купала


Клейнбарт, Л. М. Сустрэчы. Янка Купала
Клейнбарт, Л. М. Сустрэчы. Янка Купала = Встречи. Янка Купала / Л. М. Клейнбарт ; [укладальнікі: Н. В. Саевіч і інш. ; пераклад з рускай А. М. Карлюкевіча ; прадмова І. Соркінай ; Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы]. - Мінск : Звязда, 2021. - 348, [2] с. - (Адрасы Беларусі ў свеце).
ISBN 978-985-575-324-8.

У манаграфіі ўзгадваецца вялікая колькасць асоб — пісьменнікаў, дзеячаў нацыянальнага адраджэння, культуры, простых людзей, а таксама фактаў і падзей. Яна дазваляе паглыбіцца ў рэаліі паўсядзённага жыцця Янкі Купалы, больш глыбока зразумець філасофію яго творчасці. На аснове пісьмаў паэта да Льва Максімавіча, якія выкарыстаны ва ўспамінах, можна адчуць яго душэўныя перажыванні, рэакцыю на падзеі, якія адбываліся ў той час ў краіне і яго асабістым жыцці.
Леў Максімавіч Клейнбарт — аўтарытэтны літаратурны крытык свайго часу, чые працы актуальныя і сёння для сучасных даследчыкаў літаратуры ў цэлым, літаратурных персаналій у прыватнасці. Раней не апублікаваная работа Льва Клейнбарта «Сустрэчы. Янка Купала» будзе цікавая і навукоўцам-купалазнаўцам, і простым чытачам, тым, хто цікавіцца беларускай літаратурай, гісторыяй краіны. Яна напісана прыгожай і зразумелай мовай, раскрывае перад намі аўтара як назіральнага, вельмі ўважлівага, тонкага расказчыка з безумоўным літаратурным дарам.

Назад в раздел