Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Зачем читать чужие дневники»

Выстава «Зачем читать чужие дневники»

Выстава «Зачем читать чужие дневники»

З 4 лістапада па 6 снежня 2023 г. у аддзеле літаратуры па мастацтве будзе прахадзiць выстава «Зачем читать чужие дневники».

 

З французскай мовы «мемуары» перакладаюцца як «успаміны» і азначаюць запісы пра падзеі мінулых гадоў, якія зафіксаваны іх непасрэдным удзельнікам. Нягледзячы на тое, што далёка не ўсе мемуары валодаюць аб’ектыўнасцю прадстаўленай у іх інфармацыі, асаблівасць гэтага жанру заключаецца ў дакументальнасці ўзноўленых фактаў мінулага. Мемуары часта выкарыстоўваюцца як сінонім да аўтабіяграфіі ці дакументальных хронік, а мемуарная літаратура дагэтуль з’яўляецца важнай крыніцай гістарыяграфіі. Успаміны здольныя аднавіць мноства фактаў, якія не адбіліся ў іншых відах крыніц і могуць мець важнае значэнне для рэканструкцыі той ці іншай падзеі. Мемуары — гэта па-свойму ўнікальны, рэальны, а не мастацкі вопыт, здольны ўзмацніць у чалавеку эмпатыю. Успаміны — гэта не толькі бясстрасная фіксацыя падзей мінулага, гэта і споведзь, і апраўданне, і абвінавачванне, і роздум асобы. Таму мемуары, як ніякі іншы дакумент, суб’ектыўныя. Гэта не недахоп, а ўласцівасць мемуараў, бо яны нясуць на сабе адбітак асобы аўтара. Апошнія гады мемуары сталі адным з самых папулярных літаратурных жанраў. Усё больш аўтараў карыстаюцца магчымасцю напрамую выказацца пра час і пра сябе. Колькасць і разнастайнасць аўтабіяграфічных твораў сапраўды вялізная. Выстаўка дае чытачам дзіўную магчымасць здзейсніць займальнае падарожжа ў свет мастацтва вачыма прызнаных майстроў балета, музыкі, тэатра, кіно, культуры.

 

Кожнае з прадстаўленых выданняў заслугоўвае ўвагі чытачоў. На працягу многіх гадоў кніжная серыя «Мой 20 век» выдавецтва «Вагрыус» застаецца любімай і запатрабаванай. А ўзнікла серыя з ідэі адлюстраваць адыходзячы век вачыма тых, хто з’яўляецца сімвалам свайго часу — у нашай краіне і за яе межамі. Яе складаюць гісторыі жыцця палітыкаў і бізнесменаў, дзеячаў мастацтва і навукі, пісьменнікаў, вайскоўцаў і спартсменаў. На нашай выставе ў гэтай серыі чытач сустрэне кнігі М. Казакова, Я. Весніка, М. Тарывердзіева, М. Магамаева, Л. Уцёсава. У серыі «Контур времени» выдавецтва «АСТ» чытач знойдзе аўтабіяграфічныя кнігі ад В. Васільевай і  А. Дзямідавай. На выставе суседнічаюць мемуары як усім вядомых людзей мастацтва (М. Плісецкай, Т. Акунеўскай, Р. Зялёнай), так і менш знакамітых (Л. Яўменцьевай, В. Віленкіна, С. Бірман), але не менш цікавых ізаймальных.

 

У экспазіцыі каля 80 кніг. Запрашаем усіх жадаючых пазнаёміцца з матэрыяламі выставы.


Аддзел літаратуры па мастацтве

+375 162 57 48 78


Зварот да спісу