Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава ў аддзеле перыядычных выданняў «У Брэсце — чытаць Экспедыцыя: Афрыка»

Выстава ў аддзеле перыядычных выданняў «У Брэсце — чытаць Экспедыцыя: Афрыка»

Выстава ў аддзеле перыядычных выданняў «У Брэсце — чытаць Экспедыцыя: Афрыка»

З 1 па 31 жніўня 2022 года ў рамках праекта «У Брэсце — чытаць. Экспедыцыя» ў аддзеле перыядычных выданняў будзе экспанавацца выстава перыёдыкі «Афрыка».


Афрыка — другі па плошчы кантынент пасля Еўразіі, на тэрыторыі якога размешчаны 55 дзяржаў. Іх агульнае насельніцтва складае каля 1 млрд чалавек. Афрыканскі кантынент перасякае экватар і з'яўляецца адзіным, які працягнуўся ад паўночнага да паўднёвага субтрапічнага кліматычнага пояса. Плошча Афрыкі (разам з астравамі) перавышае 30 млн. кв. км, а гэта 6 % ад агульнай плошчы паверхні Зямлі і больш за 20 % ад паверхні сушы.


Важная галіна эканомікі Афрыкі — трапічнае і субтрапічнае земляробства. Але перш за ўсё Афрыка вядома сваімі найбагацейшымі радовішчамі алмазаў і золата. Акрамя таго, Нігерыя і Алжыр славяцца вялікімі радовішчамі нафты. Афрыканскі рынак усё больш і больш прыцягвае ўвагу лідараў сусветнай эканомікі.

Афрыка вабіць мноства вандроўцаў сваёй шматстайнай прыродай, самабытнай культурай, багатай гісторыяй.


На выстаўцы прадстаўлены публікацыі з часопісаў: «Планета», «Наука и жизнь», «Знание — сила», «ГЕО», «Дискавери», «Кудесница», «В мире науки», «Педагогика», «Беларуская думка», «Человек» і інш.


Артыкулы для чытання даступны непасрэдна ў аддзеле перыядычных выданняў, а таксама ў электронным варыянце на сайце бібліятэкі ў кантэнце «У Брэсце — чытаць. Экспедыцыя».


Пазнаёміцца са спісам артыкулаў можна тут.


Любую публікацыю з дадзенага спісу мы можам выслаць на электронны адрас чытача, аплата робіцца ў адпаведнасці з «Прэйскурантам».


Запрашаем чытачоў стаць удзельнікамі праекта «У Брэсце — чытаць. Экспедыцыя» і знаёміцца з асаблівасцямі той ці іншай краіны праз кнігі і публікацыі.



Аддзел перыядычных выданняў

+375 162 57 48 39


Зварот да спісу