Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Сэрцам не старэць!»

Выстава «Сэрцам не старэць!»

Выстава «Сэрцам не старэць!»

Штогод 1 кастрычніка ў Беларусі адзначаюць Дзень пажылых людзей. У 1990 г. Генеральная Асамблея ААН пастанавіла лічыць 1 кастрычніка Міжнародным днём пажылых людзей.

 

З 30 верасня па 6 кастрычніка 2023 г. у аддзеле абанемента будзе экспанавацца выстава «Сэрцам не старэць!», прымеркаваная да Дня пажылых людзей.

 

У першым раздзеле выставы «Славім узрост залаты» прадстаўлена серыя кніг «У 55 усё толькі пачынаецца», якая змяшчае дзіўныя гісторыі пра дасягненні сталых людзей, пошуку сябе, ўменні атрымаць задавальненне ад жыцця.

 

Другі раздзел выставы знаёміць з кнігамі, якія распавядаюць пра тое, як падоўжыць маладосць, як умацаваць здароўе, як паглядзець на восеньскі перыяд жыцця з іншага боку: «Мастацтва не старэць. Сістэма развіцця рухомасці і гнуткасці ў любым узросце» Т. Л. Ханна (Санкт-Пецярбург, 2014), «Вопыт маёй прабабулі. Як быць здаровым без таблетак» М. Нарбекава, А. Алефірава (Масква, 2014), «Здароўе пажылым. Парады лекара» У. М. Вішнёва (Масква, 2010) і іншыя. Прадстаўлены кнігі аб правільным харчаванні з рэцэптамі карысных страў: «Дыета доўгажыхара» В. Шаўчэнкі (Масква, 2017), «Гады — плюс, кілаграмы — мінус» І. Ціханавай і інш. Кніга «Мама, не гаруй! Як навучыцца мець зносіны з пажылымі бацькамі і пры гэтым не сысці з розуму самому» С. Галіцкага будзе памочнікам маладым людзям у зносінах з пажылымі бацькамі.

 

Трэці раздзел выставы «На вольным часе» знаёміць з выданнямі па садоўніцтву, з кіраўніцтвамі па рукадзеллі, будаўніцтву, засваенню моў, камп’ютара.

 

У апошнім раздзеле выставы «Чытанне на ўсе пакаленні» размясціліся сямейныя сагі, псіхалагічная проза і атмасферныя дэтэктывы.

 

Любіць свой узрост — гэта талент. На ўзрост трэба вучыцца глядзець як на дасягненне. Выстава пераканае: галоўнае — верыць у сябе, бо знайсці сваё месца ў жыцці можна ў любым узросце. Выстава дзейнічае з 30 верасня па 6 кастрычніка 2023 г. з 10:00 да 19:00. Чакаем вас!

 

Аддзел абанемента

+375162 57 48 09


Зварот да спісу