Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Путь к единству»: к 30-летию объединения Германии («Der Weg zur Einheit»: zum 30-jährigen Jubiläum der Wiedervereinigung Deutschlands)

Выстава «Путь к единству»: к 30-летию объединения Германии («Der Weg zur Einheit»: zum 30-jährigen Jubiläum der Wiedervereinigung Deutschlands)

Выстава «Путь к единству»: к 30-летию объединения Германии («Der Weg zur Einheit»: zum 30-jährigen Jubiläum der Wiedervereinigung Deutschlands)

3 кастрычніка 2020 г. спаўняецца 30 гадоў знамянальнай падзеі ў жыцці кожнага нямецкага бюргера ― аб’яднанню падзеленых частак Германіі, ФРГ і ГДР, у адзіную дзяржаву. Сёння дзень 3 кастрычніка з’яўляецца адзіным дзяржаўным святам Германіі, устаноўленым на федэральным узроўні.


На выставе прадстаўлены тры выдатныя манаграфіі пра гісторыю ўз’яднання Германіі, падораныя Інстытутам імя Гётэ ў Мінску «Von der Spaltung zur Einheit: 1945–1990 Eine deutsche Chronik in Texten und Bildern» (Бон, 1992) і «Die Vereinigung Deutschlands im Jahr 1990» (Бон, 1991) і прыватнай асобай ― грамадзянінам ФРГ Фалькам Міршам «Der Tag der Einheit : Deutschland am 3.Oktober 1990» (Кёльн, 1990). У кнігах утрымліваюцца дакументальныя факты падзей 1990 г., храналогія тых дзён у фотаздымках і лічбах, віншавальныя прывітанні ў гонар аб’яднання Германіі.


Закранута на выставе і тэма Берлінскай сцяны, падзенне якой стала адной з перадумоў да ўз’яднання дзвюх Германій. Кніга нямецкай пісьменніцы Сюзаны Фрычэ, якая нарадзілася ў Цюрынгіі ў 1979 г., знаёміць дзяцей з гісторыяй ГДР у ілюстраванай версіі. Яна спалучае ў сабе гісторыю яе дзяцінства з гістарычнымі фактамі: заснаваннем дзвюх нямецкіх дзяржаў, папярэднім падзелам Германіі на зоны акупацыі пасля Другой сусветнай вайны, будаўніцтвам Берлінскай сцяны і г. д.


«Я пішу пра гістарычныя факты, пра дзяржаву, у якой я жыла дзесяць гадоў. Я звязваю гэтыя факты са сваім уласным вопытам, таму спадзяюся, што іншыя, асабліва дзеці і моладзь, змогуць атрымаць уяўленне аб ГДР», ― паведамляе сваім чытачам Сюзана Фрычэ ў прадмове да сваёй кнігі «Die Mauer ist gefallen : Eine kleine Geschichten der DDR» (Мюнхен, 2004).


Для аматараў мастацкай літаратуры на гістарычную тэму будуць цікавыя кнігі на нямецкай і рускай мовах, дзе аўтары расказваюць аб рэаліях часоў існавання ФРГ і ГДР як розных дзяржаў, аб хітраспляценнях лёсаў, пра радасць сустрэч пасля разлукі больш чым у 40 гадоў. Падборка перыёдыкі раскажа аб святкаванні Дня адзінства ў сучаснай Германіі.


Пазнаёміцца з матэрыяламі выставы можна з 1 па 15 кастрычніка 2020 г. у аддзеле літаратуры на замежных мовах (3-і паверх) Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага.



Болдык Вікторыя Аляксандраўна,

бібліятэкар аддзела літаратуры на замежных мовах

Кантактны тэлефон: +375 162 59 21 74


Зварот да спісу