Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава перыёдыкі да 105-годдзя з пачатку Першай сусветнай вайны

Выстава перыёдыкі да 105-годдзя з пачатку Першай сусветнай вайны

Выстава перыёдыкі да 105-годдзя з пачатку Першай сусветнай вайны

З 1 па 27 жніўня 2019 г. чытальная зала бягучых перыядычных выданняў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага запрашае сваіх карыстальнікаў азнаёміцца з выставай перыёдыкі «Первая мировая: панорама войны и мира».


Аб Першай сусветнай вайне наш сярэднестатыстычны суайчыннік ведае вельмі мала, і ў год 105-годдзя з яе пачатку для многіх гэтая вайна з’яўляецца «забытай», выключанай з культурнай памяці. Мэта выставы — пазнаёміць чытачоў з навінкамі перыёдыкі па тэме, асвяжыць інфармацыю аб ужо вядомых падзеях пачатку ХХ ст. і нагадаць аб практычна забытых, малавывучаных старонках айчыннай гісторыі.


Аснову экспазіцыі складаюць часопісныя публікацыі, што асвятляюць падзеі 1914–1918 гг., якія з’явіліся за апошнія пяць гадоў у беларускіх і расійскіх выданнях: «Архiвы i справаводства», «Беларускі гістарычны часопіс», «Беларуская думка», «Гісторыя і грамадазнаўства», «Военно-исторический журнал», «Родина», «Исторический журнал», «Вопросы истории», «Новая и новейшая история», «Знание — сила » і інш.


У раздзелах выставы прадстаўлена інфармацыя аб ваенна-тэхнічным патэнцыяле ваюючых краін, аб асобных бітвах і эпізодах, аб фармальных падставах і афіцыйных прычынах пачатку той «Вялікай вайны», якая перакроіла карту Еўропы, знішчыўшы чатыры імперыі і стварыўшы новы светапарадак.

 

У асобны раздзел выдзелены матэрыялы аб трагічных падзеях таго часу на беларускіх этнічных землях, якія апынуліся ў эпіцэнтры глабальнага ўзброенага канфлікту ХХ ст. У прапанаваных часопісных навінках разгледжана гісторыя заключэння Брэсцкага мірнага дагавора 1918 г. паміж Савецкай Расіяй і Германіяй. Тут таксама можна азнаёміцца з інфармацыйна-бібліяграфічным выданнем Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага «Брестский мир: 95 лет со дня подписания», якое дае ўяўленне аб ўсёй паўнаце публікацый па гэтым пытанні на 2013 г.


Прадстаўленыя ў экспазіцыі матэрыялы нясуць шмат новай інфармацыі аб героях тых даўніх падзей — воінах Першай сусветнай вайны, у т. л. ураджэнцах беларускіх губерняў, якія кіравалі баявымі дзеяннямі расійскіх узброеных сіл, а таксама аб рабоце па ажыўленні і ўшанаванні гістарычнай памяці Першай сусветнай вайны, стварэнні мемарыяльных комплексаў, якія нагадваюць нам, што ўсенародныя трагедыі і гераізм не маюць тэрміну даўнасці.


Выстава ўяўляе цікавасць не толькі для гісторыкаў і краязнаўцаў, але і для ўсіх, каму не абыякава гістарычная памяць.

 

Трубіцына Любоў Пятроўна,

гал. бібліятэкар чытальнай залы бягучых перыядычных выданняў

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 39



Зварот да спісу