Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава нон-фікшн «Мастацтва факта»

Выстава нон-фікшн «Мастацтва факта»

Выстава нон-фікшн «Мастацтва факта»

З 26 па 28 снежня 2023 г. аддзел абанемента Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага прадставіць выставу з цыкла «Мастацтва факта». На гэты раз выстава нон-фікшн размесціцца ў фае бібліятэкі.


Нон-фікшн — уся папулярная літаратура, якая заснавана не на выдумцы або фантазіі, а на дакументах, практычным вопыце аўтара, рэальных падзеях.


Спіс жанраў нон-фікшн шырокі. На выставе адлюстраваны асноўныя напрамкі. Напрыклад, дакументальная проза: «Москва и москвичи» (Санкт-Пецярбург, 2013) і «Мои скитания» (Санкт-Пецярбург, 2015) У. А. Гіляроўскага; публіцыстыка; творы, напісаныя на актуальныя палітычныя, сацыяльныя, рэлігійныя тэмы: «Письма о добром» С. Д. Ліхачова (Масква, 2018), «Чужой дневник» Д. Граніна (Санкт-Пецярбург, 2014). Жанр эсэ таксама становіцца запатрабаваным, бо дазваляе шукаць новыя формы ўвасаблення мастацкай задумы. На выставе прадстаўлена кніга «Дом і востраў, або інструмент мовы» Е. Водолазкина (Масква, 2017).


У раздзеле «Веды і навыкі» можна знайсці ўсё: ад дапаможнікаў па выхаванні дзяцей да псіхалагічных трэнінгаў. Гэты падзел знаёміць з серыяй «Сто великих», кіраўніцтвамі па здаровым ладзе жыцця, даведнікамі.


Раздзел «Мемуары і біяграфіі» прапануе ўспаміны і апісання падзей з жыцця вядомых людзей: біяграфіі В. Гінзбурга, А. Эйнштэйна, А. Флемінга, А. Сахарава.


Навукова-папулярная літаратура прадстаўлена ў апошнім раздзеле выставы. Яна вельмі разнастайная па сваёй тэматыцы, ступені навуковасці і папулярнасці і ахоплівае ўсе галіны ведаў: прыродазнаўства, тэхніку, медыцыну, сельскую гаспадарку, спорт, рэлігію, філасофію.


Супрацоўнікі аддзела абанемента і самі ўразіліся ад таго, наколькі шмат жанраў і кірункаў уключае ў сябе нон-фікшн. Нон-фікшн — велізарная колькасць выданняў, перагортваюць звыклае разуменне пра свет.


Далучайцеся да займальнага падарожжа праз старонкі кніг! Чытайце аб новых гарызонтах пазнання і натхняйцеся даследаваннямі вялікіх аўтараў.


Аддзел абанемента

+375 162 57 48



Зварот да спісу