Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

«Книги…без границ!»: встречи и чтения онлайн лучших детских книг

Рыгор Барадулін. 85 год з дня нараджэння

Чытанне актуальных кніжных навінак. Заставайцеся дома! Чытайце дома!

Дадатковыя бясплатныя паслугі. Заставайцеся дома! Чытайце дома!

75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне



Выстава «Ein ewig Rätsel bleiben will ich mir ...» («Загадкой вечной буду я себе…»): к 260-летию Ф. Шиллера

Выстава «Ein ewig Rätsel bleiben will ich mir ...» («Загадкой вечной буду я себе…»): к 260-летию Ф. Шиллера

Выстава «Ein ewig Rätsel bleiben will ich mir ...»  («Загадкой вечной буду я себе…»): к 260-летию Ф. Шиллера

Шылера называюць «паэтам свабоды», «бунтуючым рамантыкам», «чарадзеем слова», «высакародным адвакатам чалавецтва», «нямецкім Шэкспірам». За сваё кароткае, поўнае падарожжаў і пакут жыццё, ён стварыў 10 п’ес, дзве гістарычныя манаграфіі, а таксама пару філасофскіх прац і шэраг вершаў. Ён з’яўляецца аўтарам верша «Ода да радасці». Людвіг ван Бетховен паклаў тэкст верша на музыку, якая ўвайшла ў склад знакамітай 9-й сімфоніі, а ў 1972 г. «Ода да радасці» была прынята ў якасці афіцыйнага гімна Еўрапейскага саюза.


На выставе прадстаўлены творы Ф. Шылера як на мове арыгінала, так і ў перакладзе на рускую, беларускую і польскую мовы. Сярод арыгінальных выданняў на нямецкай мове кнігі са збору твораў у 5 т. (Schiller, F. Schillers Werke in Fünf Bänden / Friedrich Schiller. – Berlin : Aufbau-Verlag, 1971) і кнігі са збору твораў у 3 т. (Schiller, J. F. Werke in drei Bänden / Friedrich Schiller ; unter Mitwirkung von Gerhard Fricke, herausgegeben von Herbert G. Gopfert. – München : Carl Hanser Verlag, 1984). Маецца шмат даведачных і літаратуразнаўчых матэрыялаў пра жыццё і творчасць паэта, у прыватнасці манаграфія цёзкі аўтара Франца Пятровіча Шылера «Фридрих Шиллер. Жизнь и творчество». Аўтар кнігі — савецкі літаратуразнаўца, спецыяліст па нямецкай літаратуры, доктар філалагічных навук. У 20 главах манаграфіі змяшчаецца падрабязны аповед пра жыццё Шылера, характарыстыка ўсіх яго твораў, апісваецца дружба Шылера і Гётэ.


«Вялікае шчасце, што ў мяне быў побач Шылер, — сказаў Гётэ Экерману 7 кастрычніка 1827 года, — бо пры ўсім адрозненні нашых натур, памкненні нашы былі адзіныя, і гэта рабіла нашу сувязь такой непарыўнай, што, па сутнасці кажучы, адзін не мог жыць без другога».


Запрашаем пазнаёміцца з творчасцю вялікага нямецкага драматурга і паэта. Выстава будзе экспанавацца c 1 па 15 лістапада 2019 г. у аддзеле літаратуры на замежных мовах Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага.



Болдык Вікторыя Аляксандраўна,

бібліятэкар аддзела літаратуры на замежных мовах

Кантактны тэлефон: +375 162 59 21 74


Зварот да спісу