Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Тerra incognita: паглыбленне ў эпоху

Тerra incognita: паглыбленне ў эпоху

Тerra incognita: паглыбленне ў эпоху


«Тerra incognita: паглыбленне ў эпоху» — новы праект Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага, падрыхтаваны з мэтай прыцягнення ўвагі грамадства да кніжнай культуры і гісторыі, прасоўвання бібліятэкі на турыстычнай карце Брэсцкай вобласці і папулярызацыі фонду аддзела рэдкай кнігі.


Фонд аддзела рэдкай кнігі ўключае каля 3000 экз. каштоўных, рэдкіх і рарытэтных выданняў. Сярод іх старадрукаваныя кнігі XVI–XVIII стст., у т. л. арыгінальны фрагмент Брэсцкай Бібліі — помніка кніжнай культуры Беларусі XVI ст., набытага бібліятэкай у 2013 г. Жамчужынамі фонду з’яўляюцца рукапісныя дакументы XVIII – пачатку XX ст., а таксама факсімільныя, рэпрынтныя, мініяцюрныя і малафарматныя выданні. У 2020 г. да 80-годдзя бібліятэкі ў аддзеле створана музейна-выставачная экспазіцыя, дзе праходзяць экскурсіі, праводзяцца займальныя заняткі і майстар-класы.


Новы праект уключае ў сябе серыю навукова-папулярных відэаролікаў, прысвечаных выбітным выдаўцам, друкарням, а таксама асобным кнігам і аўтарам. У кожным роліку на гістарычным фоне прадстаўлены выданні з фонду аддзела рэдкай кнігі. У рамках праекта з красавіка па лістапад 2021 г. у бібліятэцы пройдзе цыкл музейна-бібліятэчных заняткаў «Кнігі знакамітых еўрапейскіх друкарняў XVI–XVII стст.», «Кніжныя скарбы XVII ст.», «Кніжныя помнікі XVIII ст.», на якіх чытачам розных узростаў будзе прапанавана інтэрактыўная праграма культурнага «паглыблення» ў адпаведную эпоху. Праект мае доўгатэрміновы характар і будзе дапаўняцца новымі фарматамі мерапрыемстваў.


Першы ролік праекта прысвечаны нідэрландскаму друкару Крыстафу Плантэну і яго часу. Неардынарная асоба, якая пакінула след у сусветнай гісторыі, чалавек, які здолеў з простага переплётчыка ператварыцца ў аднаго з самых вядомых кнігадрукароў Еўропы. Ён надаваў вялікую ўвагу афармленню сваіх кніг, карэктуры, ілюстрацыям. На друкарню Плантэна працавалі вядомыя мастакі, у т. л. Пітэр Паўэл Рубенс. Выдавецтва, заснаванае Крыстафам Плантэнам у 1555 г., не спыняла сваёй дзейнасці аж да 1865 г.


Сёння ў будынку друкарні Плантэна ў Антверпене размешчаны адзін з найстарэйшых у Еўропе музеяў кнігі і друку — Музей Плантэна – Марэтуса. Ён стаў першай музейнай установай, уключанай у пералік Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.


У аддзеле рэдкай кнігі бібліятэкі захоўваюцца два выданні Плантэна, надрукаваныя ў Антверпене ў XVII ст.


Невядомыя землі, імёны, падзеі, кнігі — яны заўсёды вабілі сваімі таямніцамі і загадкамі. Мы прапануем адкрыць незнаёмыя для вас старонкі еўрапейскай і беларускай гісторыі з рэдкімі кнігамі з фонду бібліятэкі.



Зварот да спісу