Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Цыкл сустрэч па папулярызацыі беларускай народнай культуры «Культурныя вандроўкі»

Цыкл сустрэч па папулярызацыі беларускай народнай культуры «Культурныя вандроўкі»

Цыкл сустрэч па папулярызацыі беларускай народнай культуры  «Культурныя вандроўкі»

Сёння маладое пакаленне арыентуюць на думкі пра тое, што трэба займацца дакладнымі навукамі, вывучэннем замежных моў, бо менавіта за імі будучыня.


Між тым, менавіта культура з’яўляецца наймагутнейшым фактарам эканамічнага развіцця і закладвае асновы развіцця асобы. Вобразна кажучы, культура — «душа» грамадства, аснова духоўна-маральных арыенціраў грамадзян, іх нацыянальнай самасвядомасці і патрыятызму. Сёння наша прадметнае асяроддзе створана еўрапейскай, амерыканскай, усходняй — якімі заўгодна цывілізацыямі, і, на жаль, беларусы вельмі павярхоўна ведаюць пра нашы карані і дасягненні. А ў нашага народа ёсць свая багатая спадчына.


Каб выклікаць цікавасць да самабытнай культуры Беларусі, супрацоўнікамі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага быў распрацаваны цыкл сустрэч «Культурныя вандроўкі». У цыкл вандровак увайшлі 3 мерапрыемствы, любое з якіх можна замовіць загадзя:


·           інтэлектуальна-забаўляльнае спаборніцтва па асновах традыцыйнай культуры Беларусі «Вытокі»;


·           майстар-клас «Беларускі арнамент»;


·           фальклорная гадзіна «А ў нас Масленіца!».


Інтэлектуальна-забаўляльнае спаборніцтва «Вытокі» пабудавана па прынцыпах гульні квіз. Гэта цікавы і зручны спосаб узаемадзеяння з аўдыторыяй, пад час якога ўдзельнікі не толькі весела бавяць свой час, але і ў нязмушанай форме знаёмяцца з каляндарнымі абрадамі, прадметамі сялянскага быту, культурай побыту і фальклорам нашых продкаў.


Дзякуючы майстар-класу «Беларускі арнамент» можна не толькі даведацца пра значэнне асноўных сімвалаў арнаменту, але і паспрабаваць скласці свой унікальны ўзор.


Падчас фальклорнай гадзіны ўдзельнікі дазнаюцца пра асаблівасці святкавання Масленіцы на Беларусі, варожаць на блінах і ствараюць уласную ляльку-абярэг.


Цыкл «Культурныя вандроўкі» — гэта спроба далучыць моладзь да спадчыны і культурных нормаў нашых продкаў, да тых каштоўнасцей, што выяўляюць нацыянальнае аблічча народа, яго душу, імкненні — тое, што мы павінны шанаваць і памнажаць.


Зварот да спісу