Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Сяргей Рахманінаў: жыццё і творчая дзейнасць»: выстава ў аддзеле літаратуры па мастацтве

«Сяргей Рахманінаў: жыццё і творчая дзейнасць»: выстава ў аддзеле літаратуры па мастацтве

«Сяргей Рахманінаў: жыццё і творчая дзейнасць»: выстава ў аддзеле літаратуры па мастацтве

У аддзеле літаратуры па мастацтве адкрылася выстава, прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння вялікага кампазітара, піяніста і дырыжора Сяргея Васільевіча Рахманінава, — «Сяргей Рахманінаў: жыццё і творчая дзейнасць».


Усе найважнейшыя падзеі рускага грамадскага і мастацкага жыцця канца XIX – першай паловы XX ст. адлюстраваліся ў яго творчым лёсе, пакінуўшы незабыўны след. Росквіт творчасці выдатнага кампазітара прыйшоўся на 1890–1900-я гг. Сяргей Рахманінаў аб’яднаў у сваіх творах прынцыпы пецярбургскай і маскоўскай кампазітарскіх школ. Нават і пасля яго эміграцыі ў Амерыку ў лістападзе 1918 г. творы кампазітара захавалі цесную сувязь з рускай культурай і рускай народнай песняй. Лёс Айчыны не мог не аказваць уплыў на яго «замежнае жыццё». Дапамога рускім па ўсім свеце, пасылкі тым, хто мае ў іх патрэбу, ахвяраванні на абарону і Чырвоную армію — усіх дабрачыннасцей «вандроўнага музыкі», як аднойчы ў юнацтве назваў сябе кампазітар, не пералічыць. А музыка Рахманінава, якая падтрымлівала і вылечвала людскія душы ў самыя цёмныя гады ў лёсе рускага народа, не пакідае абыякавымі нават і сучасных слухачоў па ўсім свеце.


У экспазіцыі прадстаўлены кнігі, нотныя выданні, грампласцінкі, паштоўкі, азнаёміўшыся з якімі, дарагія чытачы, вы даведаецеся пра жыццёвы і творчы шлях геніяльнага кампазітара.


Выстава адкрыта да канца красавіка.



Аддзел літаратуры па мастацтве

+375 162 57 48 78


Зварот да спісу