Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Сэрца, адкрытае людзям»

«Сэрца, адкрытае людзям»

«Сэрца, адкрытае людзям»

Народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна добра ведаюць і любяць чытачы. Прыходзіць час, калі біяграфіяй пісьменніка становяцца яго творы... Кнігі «Крыніцы», «Трывожнае шчасце», «Сэрца на далоні», «Снежныя зімы», «Атланты і карыятыды», «Петраград – Брэст» і многія іншыя складаюць шматтомны летапіс мінулай эпохі, ярка і ўсебакова раскрываюць лёс беларускага народа ў XX стагоддзі.


Да 55-годдзя з часу выхаду ў свет кнігі «Сэрца на далоні» (1964) Бібліятэка прадстаўляе выставу «Сэрца, адкрытае людзям».


«Сэрца на далоні» — кніга пра час, пра нас з вамі, аб нашым мінулым. Мінулым, якое нельга забываць, каб не паўтараліся яго памылкі ў сучаснасці і будучыні. Менавіта гэтым і тлумачыцца шматгадовая папулярнасць і нязменная чытацкая любоў да гэтага рамана.


Экспазіцыя знаёміць з творчай лабараторыяй пісьменніка, на ёй прадстаўлены першае выданне «Сэрца на далоні» 1964 г. і выданні наступных гадоў, а таксама літаратурна-крытычныя матэрыялы З. Мельнікавай, Н. Якавенка, М. Яніцкага, фотадакументы, ілюстрацыі Ю. Раброва да гэтага твора.


Раман «Сэрца на далоні» быў адзначаны Дзяржаўнай прэміяй БССР (1968), перавыдаваўся шмат разоў, перакладаўся на розныя мовы.


З матэрыяламі выставы можна пазнаёміцца ў агульнай чытальнай зале Бібліятэкі з 17 па 31 ліпеня 2019 г.


Крылова Кацярына Паўлаўна,

бібліятэкар агульнай чытальнай залы

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 74



Зварот да спісу