Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Рамёствы Беларусі»: занятак ў аддзеле літаратуры па мастацтве

«Рамёствы Беларусі»: занятак ў аддзеле літаратуры па мастацтве

«Рамёствы Беларусі»: занятак ў аддзеле літаратуры па мастацтве

У рамках мерапрыемстваў бібліятэкі да Года міру і стварэння, у дапамогу патрыятычнаму і духоўна-маральнаму выхаванню ў аддзеле літаратуры па мастацтве 4 красавіка 2023 г. прайшоў інтэрактыўны занятак «Рамёствы Беларусі», які ўваходзіць у цыкл «Спадчына роднай зямлі».


Народныя рамёствы Беларусі — скарбніца духоўных і матэрыяльных каштоўнасцей беларускага народа. Сваё майстэрства рамеснікі перадавалі з пакалення ў пакаленне, захоўваючы традыцыі і ўдасканальваючы спосабы выканання вырабаў. На сённяшні дзень у краіне налічваецца больш за дзесяць відаў старажытных народных рамёстваў і працуе мноства майстроў. Асноўныя матэрыялы, якія выкарыстоўвалі і выкарыстоўваюць у сваёй працы беларускія рамеснікі, — гэта лён і шэрсць, салома і лаза, гліна, дрэва, жалеза і папера. Таму традыцыйнымі відамі народных рамёстваў з’яўляюцца ткацтва і вышыўка, бандарнае рамяство, ганчарная справа, разьба па дрэве, кавальскае рамяство, саломапляценне і лазапляценне, выцінанка, шапавальства. Вырабы майстроў захоўваюцца ў музеях краіны як гісторыка-культурная каштоўнасць. Дакрануцца да народнай творчасці таксама можна на выставах-кірмашах і фестывалях рамеснікаў, якія рэгулярна праходзяць па ўсёй Беларусі.


На занятку навучэнцы 1-га курса Брэсцкага дзяржаўнага каледжа прыборабудавання даведаліся аб гісторыі традыцыйных народных рамёстваў Беларусі, пра вядомых беларускіх майстроў мінулых стагоддзяў і сучаснасці. А таксама яны пазнаёміліся з выданнямі пра розныя віды народных рамёстваў Беларусі, прадстаўленымі на тэматычнай выставе.



Аддзел літаратуры па мастацтве

+375 162 57 48 78


Зварот да спісу