Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Абласны семінар «Методыка і тэхналогія каталагізацыі дакументаў ва ўмовах РЗЭК»

Абласны семінар «Методыка і тэхналогія каталагізацыі дакументаў ва ўмовах РЗЭК»

Абласны семінар «Методыка і тэхналогія каталагізацыі дакументаў ва ўмовах РЗЭК»

18 красавіка 2023 г.у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбыўся семінар для спецыялістаў-каталагізатараў і бібліёграфаў раённых і гарадскіх цэнтралізаваных бібліятэчных сістэм Брэсцкай вобласці «Методыка і тэхналогія каталагізацыі дакументаў ва ўмовах РЗЭК». На семінары былі разгледжаны актуальныя пытанні фарміравання, вядзення і выкарыстання карпаратыўнага электроннага інфармацыйнага рэсурсу публічных бібліятэк Брэстчыны — «Рэгіянальнага зводнага электроннага каталога бібліятэк Брэсцкай вобласці». Адзін з важных вынікаў праводзімай абласной бібліятэкай працы — гэта скарачэнне выдаткаў на каталагізацыю за кошт выключэння дубліравання работ па бібліяграфічнай апрацоўцы дакументаў, якія паступаюць у фонды публічных бібліятэк вобласці.


Перад бібліятэчнымі спецыялістамі выступілі загадчыкі структурнымі падраздзяленнямі абласной бібліятэкі, а таксама спецыялісты аддзела бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Загадчык аддзела арганізацыі каталогаў Ю. У. Цандо распавяла аб функцыянаванні РЗЭК; прааналізавала цяжкасці, з якімі сутыкаюцца каталагізатары, і расставіла прыярытэты ў працы па карпаратыўнай каталагізацыі дакументаў. Загадчык аддзела фарміравання бібліятэчнага фонду С. Г. Гаваруха пазнаёміла ўдзельнікаў семінара са зменамі ў «Інструкцыі аб парадку арганізацыі бібліятэчных фондаў і выключэння з іх дакументаў», якія ўвайшлі ў сілу з 01.01.2023 г. Загадчык аддзела краязнаўства І. І. Жэлянгоўская распавяла пра патрабаванні да працы бібліёграфаў, якія працуюць з краязнаўчымі дакументамі і інфармацыяй, пазнаёміла з новымі тэндэнцыямі ў гэтай працы.


Загадчык аддзела камплектавання, апрацоўкі і арганізацыі адзінага фонду Кобрынскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Т. М. Аляшкевіч падзялілася вопытам работы ва ўмовах карпаратыўнай каталагізацыі, расказала аб перавагах, дадатковых магчымасцях і праблемных пытаннях.


Для ўдзельнікаў семінара была праведзена экскурсія па музейна-выставачнай экспазіцыі аддзела рэдкай кнігі абласной бібліятэкі.


Мерапрыемства адбылося ў рамках плана работы па павышэнні кваліфікацыі бібліятэчных работнікаў рэгіёна.


Аддзел арганізацыі каталогаў

+375 162 52 72 81


Зварот да спісу