Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

«Мир книжных новинок »

«Мир книжных новинок »

«Мир книжных новинок »

«Мир книжных новинок»


Новыя кнігі ў бібліятэцы — заўсёды маленькае свята. Аддзел абанемента запрашае ўсіх жадаючых наведаць выставу «Мир книжных новинок», якая будзе экспанавацца з 17 па 23 чэрвеня 2019 г. у фае Бібліятэкі. Увазе чытачоў прадстаўлены кнігі, якія папоўнілі фонд Бібліятэкі ў вясновы перыяд. У ліку новых паступленняў —  больш за 1000 кніг розных жанраў.


«Учитесь и читайте. Читайте книги серьезные. Жизнь сделает остальное», — пісаў Ф. М. Дастаеўскі. Супрацоўнікі аддзела абанемента з задавальненнем дапамогуць наведвальнікам ажыццявіць гэты заклік і прапануюць самыя розныя кніжныя навінкі — і для сур’ёзнага, і для лёгкага чытання. Нашы чытачы змогуць выбраць для сябе новую кнігу на любы густ: дэтэктывы і жаночая проза, класіка і кнігі сучасных аўтараў, замежная і айчынная літаратура. Выдатная падборка навукова-папулярнай літаратуры: кнігі па псіхалогіі, гісторыі, мастацтве, літаратуразнаўстве, выданні з праваслаўнай калекцыі.

               


У Год малой радзімы адзін з раздзелаў выставы прадстаўлены навінкамі беларускай мастацкай літаратуры. Гэта кнігі Генадзя Бураўкіна, Алеся Жука, Янкі Брыля, Уладзіміра Някляева, Зінаіды Дудзюк і інш.

Выданні з праваслаўнай калекцыі дапамагаюць садзейнічаць адраджэнню патрэбы чалавека ў чытанні добрых кніг, дапамагаюць праз кнігу і чытанне асваенню праваслаўнай культуры, спрыяюць духоўна-маральнай асвеце і адукацыі. Раздзел прадстаўлены аўтарамі: Людмілай Разумоўскай, архімандрытам Рафаілам (Карэліным), Наталляй Сухінінай, протаіерэем Мікалаем Агафонавым і інш.

Хочаце зарадзіцца энергіяй і атрымаць натхненне? Тады вам да раздзела выставы, дзе прадстаўлены кнігі для моладзі. Іх чытаюць не толькі падлеткі, але і некаторыя дарослыя, і прычын для гэтага не так і мала. Аўтары моладзевых кніг пішуць аб сучасных праблемах, блізкіх і зразумелых чытачам розных узростаў.

Фантастыка і фэнтэзі нязменна карыстаюцца папулярнасцю ў чытачоў ва ўсім свеце ўжо не адно дзесяцігоддзе. Прапануем з галавой акунуцца ў дзіўныя казачныя міры і эпохі і прачытаць кнігі вядомых фантастаў: Андрэя Бяляніна, Аляксандра Лаўрэнцьева, Браніслава Вансовіча, Андрэя Круза, Юрыя Іванавіча і інш.

Большую частку экспазіцыі склалі кнігі папулярных серый: «Отражение», «Современный женский роман», «Фантастический боевик», «Колдовские миры», «Форпост», «Сам себе психолог», «Тайны истории», «Спасательный круг» і інш.

Адкрыйце для сябе творы, якія вы яшчэ не чыталі. Выберыце сабе спіс цікавых кніг па гусце, і сярод ўжо даўно ўпадабаных выданняў абавязкова знойдзеце нешта новае!

 
Краснашчок Алена Мікалаеўна, 
вяд. бібліятэкар аддзела абанемента
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 09
 

 

Зварот да спісу