Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«КанТэкст»

«КанТэкст»

«КанТэкст»

Свет кніжных навінак такі разнастайны і шматаблічны, што ўдзельнікі чытацкага клуба «КанТэкст» вырашылі прысвяціць сустрэчу ім, бо напярэдадні ў фае бібліятэкі была маштабная кніжная выстава новых паступленняў.


Наймацнейшае ўражанне на адну з удзельніц клуба зрабіла кніга лаўрэата Пулітцэраўскай прэміі Лінсі Аддарыё «Это моя работа». Лінс  — адна з нешматлікіх жанчын, хто не баіцца працаваць ваенным журналістам. У 23 гады яна адправілася на Кубу, якая фактычна не прымала амерыканскіх журналістаў. На грошы, якія бацькі вылучылі ёй на вяселле, яна набыла фотатэхніку і адправілася на вайну працаваць ваенным фатографам. Пакуль яе сёстры выходзілі замуж і нараджалі дзяцей, яна працавала ў гарачых кропках: Афганістане, Пакістане і на мяжы з Сірыяй. Яе двойчы выкрадалі, некалькіх сяброў забілі тэрарысты. Нават цяжарнасць не прымусіла яе кінуць сваю працу.


Кніга Ніны Кім «Мемуары Эмани» — няпростая і дзіўная гісторыя моцнай жанчыны. Сям’я гераіні, якая з’ехала з Карэі ў Расію, была дэпартавана з Далёкага Усходу ў Богам забыты пасёлак на ўскраіне савецкага Узбекістана. Эмані здолела выбрацца з «карэйскага гета», атрымаць адукацыю, вырасціць дзяцей, стаць на ногі ў ліхія 90-я, пачаць жыццё з нуля ў пяцьдзясят гадоў у Бельгіі.


Многія знаёмы з кнігай «Шантарам» Грэгары Робертса. Цікавасць выклікаў яго новы твор «Духовный путь». У ім няма дзеючых герояў і сюжэта. Раман складаецца з разваг аўтара пра яго духоўны шлях. Уражанне кніга пакідае неадназначнае і супярэчлівае.


Захапляльныя водгукі пачулі аб рамане амерыканскага пісьменніка Уолтара Тэвіса «Ход королевы», які апавядае аб жыцці дзяўчыны, шахматнага вундэркінда. Кніга закранае мноства тэм, сярод якіх удачарэнне, фемінізм, шахматы, наркаманія і алкагалізм. У 2020 г. з’явілася і выдатная яе экранізацыя.


«Хочешь быть счастливым, меняй чувство долга на чувство юмора» — адна з цытат з кнігі «Состояние — Питер» Рыната Валіуліна. Некалькі дасціпных і арыгінальных цытат любімага аўтара прывяла адна з удзельніц сустрэчы і парэкамендавала яго да абавязковага чытання.


Немагчыма пералічыць усе абмеркаваныя кнігі. Запрашаем далучыцца да нашага клуба. Заўсёды рады бачыць!



Равенка Наталля Анатольеўна,

гал. бібліятэкар аддзела абанемента

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 09


Зварот да спісу