Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«КанТэкст». Сустрэча з Іванам Чайчыцам

«КанТэкст». Сустрэча з Іванам Чайчыцам

«КанТэкст». Сустрэча з Іванам Чайчыцам

Тысячагадовы Брэст — горад незвычайнага лёсу. У Беларусі наўрад ці знойдзецца яшчэ нейкае месца, настолькі цесна ўплеценае ў сусветную гісторыю. Удзельнікі чытацкага клуба вырашылі звярнуцца да гісторыі і запрасілі на сустрэчу краязнаўца і некрапаліста Івана Чайчыца.

Іван Чайчыц шмат гадоў займаецца некрапалістыкай: збірае старыя фотаздымкі, вывучае гістарычныя помнікі і архіўныя матэрыялы.

Ён пазнаёміў прысутных са сваімі кнігамі — «Брестский католический некрополь», «Надписи и рисунки на стенах Брестской крепости» (у суаўтарстве з яшчэ чатырма аўтарамі), «История гарнизонного храма Святителя Николая Чудотворца в Брестской крепости», «Записки брестского некрополиста».

Члены клуба задавалі пытанні, якія тычыліся і Брэсцкай крэпасці, і гарнізоннага храма. Іван Мікалаевіч паказаў фотаздымкі, якія не ўвайшлі ў кнігі, паколькі ў калекцыі аўтара з’явіліся пазней.

У «Записках брестского некрополиста» распавядаецца пра вядомых асоб, звязаных з Брэстам.. На Каталіцкім некропалі захаваўся помнік на магіле Марыі Ганны з князёў Радзівілаў. Трышынскія могілкі XIX ст. маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь рэгіянальнага значэння і знаходзяцца пад аховай дзяржавы. Там ёсць помнік Ганне Бенуа — прадстаўніцы рускага дваранскага роду французскага паходжання, які даў свету вялікую колькасць дзеячаў мастацтваў.

На правым беразе ракі Заходні Буг усталяваны помнік на месцы пахавання генерал-маёра князя Паўла Пхеідзэ (грузінскі княжацкі род), які памёр у 1831 г. Помнік узведзены ў пачатку XX ст. Мінулыя войны пашкадавалі гэты найстарэйшы помнік і захавалі яго для гісторыі.

Звярнуліся і да гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Фотаздымкі, зробленыя ў перыяд нацысцкай акупацыі Брэста, дазваляюць даведацца пра некаторыя новыя факты аб пахаваннях у гэты перыяд.

Удзельнікі сустрэчы дакрануліся да мінулага нашага горада, адкрылі для сябе новыя імёны і падзеі. Людзі і падзеі жывыя да тых часоў, пакуль іх памятаюць.


Равенка Наталля Анатольеўна,

гал. бібліятэкар аддзела абанемента

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 09


Зварот да спісу