Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Віртуальны музей Непрачытаная кніга В. Ф. Праскурава



Да Міжнароднага дня роднай мовы

Да Міжнароднага дня роднай мовы

Да Міжнароднага дня роднай мовы

Абласное свята «Жывыя вытокі»


21 лютага 2021 г. у Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры праходзіла абласное свята «Жывыя вытокі», прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы.


Падчас ўрачыстага адкрыцця з прывітальным словам выступіла начальнік аддзела па каардынацыі дзейнасці арганізацый культуры ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Свідуновіч Лілія Аляксееўна, якая павіншавала ўсіх прысутных са святам і ўручыла заслужаныя ўзнагароды-падзякі за актыўны ўдзел у абласным свяце роднай мовы «Жывыя вытокі». Сярод узнагароджаных была і Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага.


У ходзе святочнага мерапрыемства абласная бібліятэка экспанавала разгорнутую кніжную выставу «Роднай зямлі галасы: пісьменнікі-юбіляры 2021». Супрацоўнікі бібліятэкі зрабілі агляд прадстаўленых на экспазіцыі кніг.


2021 г. багаты на юбілейныя даты. Сярод юбіляраў гэтага года такія вядомыя беларускія пісьменнікі, як Іван Шамякін, Іван Мележ, Кандрат Крапіва, пісьменнікі-землякі Міхась Рудкоўскі, Васіль Праскураў, Алесь Каско, Васіль Гадулька, Валянціна Кукса, Алесь Бадак, Віктар Гардзей, Надзея Парчук і інш.


На выставе былі прадстаўлены даволі рэдкія прыжыццёвыя выданні некаторых аўтараў, а таксама кнігі з аўтографамі саміх пісьменнікаў.


Берасцейшчына багата на літаратурныя таленты. Мастацкае слова рэгіёна вядома не толькі на тэрыторыі нашай краіны, але і далёка за яе межамі. Ёсць у краі свае паэты, празаікі і драматургі, крытыкі і літаратуразнаўцы, перакладчыкі, пісьменнікі, якія працуюць у жанры дзіцячай літаратуры. Сярод іх Наталка Харытанюк, Аксана Спрынчан, Анатоль Бензярук.


Літаратура краю вызначаецца жанравай і тэматычнай разнастайнасцю. І кніжная выстава «Роднай зямлі галасы» давала ўсім прысутным магчымасць пераканацца ў гэтым.



Жэлянгоўская Ірына Іванаўна,

заг. аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 79





Зварот да спісу