Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Год народнага адзінства

Год народнага адзінства

Год народнага адзінства

2021 г. згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб’яўлены Годам народнага адзінства. Рэспубліка Беларусь — краіна, якая можа ганарыцца сваім народам, яго подзвігамі і дасягненнямі, яго талерантнасцю і спакоем, яго сілай і мудрасцю. Гэты год пройдзе пад знакам згуртавання беларускага народа на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці краіны. Таму што разам мы — сіла!


Аддзел літаратуры па мастацтве ў студзені падрыхтаваў выставу «Владимир Мулявин. Сердцем и думами» і правёў музычную гадзіну «Владимир Мулявин. Песняр сердцем и думами» 16 лютага.


На працягу студзеня – лютага ў аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі дэманстравалася кніжная выстава «Творы і творцы», прымеркаваная да 40-годдзя Брэсцкага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз беларускіх пісьменнікаў».


У чытальнай зале бягучых перыядычных выданняў з 18 студзеня па 20 лютага экспанавалася выстава перыёдыкі «2021 — Год народного единства: сплочённость, солидарность и взаимопонимание» з цыкла «Падзея года».


Каб абудзіць цікавасць да самабытнай культуры Беларусі, далучыць да культурных норм нашых продкаў, да каштоўнасцей, якія выказваюць нацыянальны вобраз людзей, іх душу, памкненні, калектыў бібліятэкі распрацаваў серыю сустрэч «Культурныя вандроўкі». У студзені прайшла інтэлектуальна-забаўляльная гульня «Вытокі» па асновах традыцыйнай культуры Беларусі, у лютым адбыўся майстар-клас «Беларускі арнамент».


21 лютага бібліятэка прыняла ўдзел у абласным свяце «Жывыя вытокі», прымеркаваным да Міжнароднага дня роднай мовы. У ходзе мерапрыемства ў Брэсцкім АГКЦ экспанавала разгорнутую кніжную выставу «Роднай зямлі галасы: пісьменнікі-юбіляры 2021» з аглядам прадстаўленых кніг.


1 сакавіка ў аддзеле рэдкай кнігі адкрыта новая экспазіцыя «Дарившая людям свет (920 лет со дня рождения Евфросинии Полоцкой)», прысвечаная ўсходнеславянскай асветніцы, першай жанчыне ў Беларусі, якая прызнана святой (1643).


Працягваючы мерапрыемствы з цыкла «Культурныя вандроўкі», 4 сакавіка 2021 г. для навучэнцаў 11-га «А» класа СШ № 3 г. Брэста адбылася фальклорная гадзіна «А ў нас Масленіца!» пра асаблівасці святкавання нашымі продкамі аднаго са старажытных славянскіх свят. 


Да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 9 сакавіка 2021 г. супрацоўнікі аддзела літаратуры для дзяцей і юнацтва правялі ў СШ № 7 з 3-м «Б» класам інтэлектуальную гульню «Следапыты ў краіне Канстытуцыі». Дзеці ўспаміналі свае любімыя літаратурныя творы і высвятлялі, якія ж пункты Канстытуцыі былі парушаныя ў іх.


Да гэтай жа даты ў публічным цэнтры прававой інфармацыі падрыхтавана выстава літаратуры «Конституция — Основной Закон государства», дзе прадстаўлены матэрыялы па гісторыі развіцця канстытуцыйнага права з часоў выдання дзяржаўна-прававых актаў ВКЛ і заканчваючы сучаснай прававой сістэмай.


11 сакавіка адбылася прэзентацыя кнігі паэта, журналіста, заснавальніка і галоўнага рэдактара першай у вобласці незалежнай газеты «Брестский курьер» Мікалая Аляксандрава «Брест на перекрёстке уникальных судеб». Мікалай Аляксеевіч доўгі час па крупінках збіраў звесткі аб вядомых персаналіях, што пакінулі ў гісторыі Брэстчыны прыкметны след, яны і ляглі ў аснову яго нарысаў.


2 красавіка 2021 г. у рамках урачыстых мерапрыемстваў да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі ў Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры была прадстаўлена разгорнутая выстава літаратуры «Живые нити родства» з фондаў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага, на якой экспанавалася больш за 200 дакументаў. Яна стала своеасаблівым экскурсам у гісторыю ўзаемаадносін двух народаў.


У рамках патрыятычнай акцыі «Во славу павших, во имя живых», прымеркаванай да Дня Перамогі, 5 і 6 мая была прэзентавана маштабная кніжная выстава «Бессмертный книжный полк». На ёй прадстаўлена лепшая дакументальная, мемуарная і мастацкая літаратура пра Вялікую Айчынную вайну з фондаў бібліятэкі.


12–13 мая ў публічным цэнтры прававой інфармацыі адбыўся прававы марафон «Права — на службу ўсім і кожнаму». Была прэзентавана разгорнутая выстава «Мы — граждане Беларуси!», дзе прадстаўлена літаратура пра эвалюцыю тэорыі дзяржавы і права, дзяржаўную сімволіку, важнейшыя фактары кансалідацыі беларускага грамадства: ідэалогію, нацыянальную бяспеку, сабраны канкрэтныя напрацоўкі па патрыятычным выхаванні ў педагагічнай практыцы адукацыйных устаноў.


4 чэрвеня адбыўся міжнародны круглы стол «Радзімазнаўчы аспект у творчасці пісьменнікаў СНД» з удзелам А. М. Карлюкевіча і прадстаўнікоў творчых колаў Беларусі, Расіі, Азербайджана, Узбекістана.


Напярэдадні 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны бібліятэка правяла дні памяці «Заўтра была вайна». 17 чэрвеня прэзентавана выстава «Беларусь. 1941-й. Трагедия, подвиг, память» ва ўпраўленні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці.


У аддзеле літаратуры для дзяцей і юнацтва экспанавалася выстава творчых работ чытачоў-дзяцей «Наш город родной и крепость-герой»; 21 чэрвеня прайшоў патрыятычны квэст «Нам выпаў гонар дакрануцца да Перамогі».


22 чэрвеня адкрылася выстава «Брэст. Чэрвень. Крэпасць: да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны».


З 28 чэрвеня па 5 ліпеня, у рамках святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, прайшоў Тыдзень беларускага гістарычнага кіно. У аддзеле літаратуры па мастацтве адбыліся паказы кінастужак, якія ўвайшлі ў залаты фонд Беларусьфільма.


30 чэрвеня ва ўпраўленні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці прадстаўлена разгорнутая выстава літаратуры «Я. Мой дом. Мая Беларусь».


13 верасня ў аддзеле літаратуры для дзяцей і юнацтва адкрылася выстава сямейных фатаграфій «Это мы — это наша история».


14 верасня ў агульнай чытальнай зале адбылася прэзентацыя выставы «Белорусский путь: единство судьбы». На мерапрыемстве прысутнічалі навучэнцы Брэсцкага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа прыборабудавання.


21 верасня адкрыўся адукацыйна-асветніцкі выставачны праект «Біблія на Берасцейшчыне». Яго мэта — пазнаёміць грамадскасць з рэдкімі і каштоўнымі выданнямі духоўнай літаратуры ў перакладах на беларускую мову.


23 верасня 2021 г. у публічным цэнтры прававой інфармацыі адбыліся заняткі Школы прававых ведаў «У адзінстве народа — сіла дзяржавы» з удзелам намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па рабоце з моладдзю Брэсцкага аблвыканкама І. П. Захарэвіч.



Зварот да спісу