![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
2022 г. згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб'яўлены Годам гістарычнай памяці. У дакуменце адзначана, што Год гістарычнай памяці аб'яўляецца ў мэтах фарміравання аб'ектыўных адносін грамадства да гістарычнага мінулага, захавання і ўмацавання адзінства беларускага народа.
Гісторыя — гэта падмурак, без якога немагчыма пабудаваць будучыню. Для развіцця любога грамадства вельмі важна захаваць і перадаць нашчадкам свой перажыты вопыт і назапашаныя каштоўнасці, стаўленне да герояў, перамог і паражэнняў.
Ведаць гісторыю — значыць быць патрыётам, думаючай і свабоднай асобай, якая ўмее арыентавацца ў сучасным зменлівым свеце і рабіць правільны выбар. Наш гістарычны выбар — незалежная, моцная і квітнеючая Беларусь.
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1 ад 01.01.2022 г.