Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Ein geistiger Sohn des 19. Jahrhunderts» («Духоўны сын XIX стагоддзя»)

«Ein geistiger Sohn des 19. Jahrhunderts» («Духоўны сын XIX стагоддзя»)

«Ein geistiger Sohn des 19. Jahrhunderts» («Духоўны сын XIX стагоддзя»)

6 чэрвеня 2020 г. спаўняецца 145 гадоў з дня нараджэння Томаса Мана. Томас Ман — не толькі яркі прадстаўнік сямейнай дынастыі, вялікі нямецкі пісьменнік ХХ ст., Нобелеўскі лаўрэат па літаратуры, але і заўзяты змагар за свабоду роднай краіны.


У 1901 г. у Германіі з’явіўся твор пад назвай «Будэнброкі. Гісторыя гібелі аднаго сямейства» — кніга лёсаў з аўтабіяграфічнымі ноткамі, якая апавядае пра росквіт і заняпад чатырох пакаленняў вядомай і багатай сям’і гандляроў з Любека. Аўтарам быў малады Томас Ман. У 25 гадоў ён стаў нацыянальным геніем. А ў 1929 г. менавіта за гэты твор яму была прысуджана Нобелеўская прэмія па літаратуры.


На выставе прадстаўлены амаль усе раманы аўтара на мове арыгінала, а таксама асобныя пераклады на рускую, беларускую і англійскую мовы. Вы знойдзеце і такія вядомыя навелы як «Тоніа Крогер», «Смерць у Венецыі», «Марыо і чараўнік».


З 4 да 30 чэрвеня 2020 г. запрашаем у аддзел літаратуры на замежных мовах Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага пазнаёміцца з творчасцю шматграннага і па гэты дзень папулярнага пісьменніка Томаса Мана, а таксама праслухаць урыўкі яго твораў на розных мовах у сацыяльных сетках:



Болдык Вікторыя Аляксандраўна,

бібліятэкар аддзела літаратуры на замежных мовах

Кантактны тэлефон: +375 162 59 21 74


Зварот да спісу