Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Бібліятэка — месца памяці. Выставы да Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

Бібліятэка — месца памяці. Выставы да Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

Бібліятэка — месца памяці. Выставы да Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

Вялікая Айчынная вайна 1941–1945 гг. стала суровым выпрабаваннем для ўсіх савецкіх людзей. Беларусь першая прыняла на сябе нечаканы і жорсткі ўдар фашысцкай Германіі. Больш за 1 млн 300 тысяч беларусаў ваявалі на розных франтах, 443 з іх удастоены звання Героя Савецкага Саюза.


Дзень Перамогі навечна застанецца ў гісторыі. Гэта — Дзень памяці загінуўшых. Гэта — павага нешматлікім жывым сведкам страшных падзей. Гэта — радасць вызваленага народа. Гэта — вечны напамін маладым, якой цаной здабывалася Вялікая Перамога.


Напярэдадні свята Вялікай Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі мы ў чарговы раз успамінаем мужнасць і гераізм савецкіх воінаў. Да святкавання 78-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага экспануюцца тэматычныя выставы.



З 1 мая па 22 чэрвеня 2023 г. у аддзеле перыядычных выданняў працуе выстава «Была вайна: 1941–1945 гг.», на якой прадстаўлены часопісныя публікацыі аб малавядомых фактах пачатку Вялікай Айчыннай вайны: Галіны Трафіменка «Першыя дні вайны без грыфа „сакрэтна“», Андрэя Акушкі «У бітвах за волю. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны», Андрэя Неміровіча «1941. Удар па Берліне», а таксама артыкулы аб эканамічных разліках плана «ОСТ» у БССР і акупацыйным рэжыме ў Брэсце. Шырока прадстаўлены часопісныя публікацыі па партызанскім і падпольным руху, матэрыялы аб усіх Парадах, арганізаваных савецкім кіраўніцтвам у перыяд з 1941 па 1945 гг.


Экспазіцыя падрыхтавана па матэрыялах часопісаў «Беларускі гістарычны часопіс», «Архівы і справаводства», «Беларуская думка», «Планета», «Радзіма», «Дылетант», «Саюзная дзяржава» і інш.



У аддзеле абанемента з 4 мая 2023 г. будзе экспанавацца кніжная выстава «Заснавана на рэальных падзеях» з цыкла «Інтэлектуальнае чытанне», дзе прадстаўлена мастацкая літаратура ваеннай тэматыкі.


Ключавымі выданнямі на выставе сталі вядомыя трагічныя кнігі: «Хатынская аповесць», «Я з вогненнай вёскі» Алеся Адамовіча; «Ніколі не забудзем»; «Момант ісціны» Уладзіміра Багамолава; «Праклятыя і забітыя» Віктара Астаф'ева; «Розныя дні вайны», «Вершы пра вайну» Канстанціна Сіманава; «Жыццё і лёс» Васіля Гросмана.


Таксама на выставе прадстаўлена серыя кніг «Дзеці вайны». Дзеці вайны — гэта асаблівае пакаленне. Яно не ведала дзяцінства. Не ў тэрмін пасталелыя, не па гадах мудрыя і неверагодна стойкія маленькія героі супрацьстаялі вайне. У кнігах адлюстраваны гісторыі і ўспаміны людзей пра падзеі 1939–1945 гг., пра тое, як людзі выжывалі ў канцэнтрацыйных лагерах, у мястэчках, вёсках і гарадах. Як шукалі радасць, адчувалі надзею, падтрымлівалі адзін аднаго, любілі, знаходзілі ў сабе сілу і мудрасць, даравалі.


Серыя «Мая вайна» змяшчае творы пісьменнікаў, якім давялося паўдзельнічаць у страшнай вайне: Барыса Васільева, Аляксандра Зіноўева, Васіля Быкава, Дзмітрыя Ліхачова, Фёдара Абрамава, Юрыя Нагібіна і інш.


Шырока прадстаўлена паэзія ваенных гадоў, бо менавіта яна натхнёная акопамі, героямі, страхамі, сілай і надзеямі.


Паважаныя чытачы, запрашаем вас азнаёміцца з матэрыяламі выстаў!


#бібліятэка_9/05 #библиотека_9/05 #lib_9/05


Аддзел перыядычных выданняў (+375 162 57 48 39)

Аддзел абанемента (+375 162 57 48 09)


Зварот да спісу