Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Рыгор Барадулін. 85 год з дня нараджэння



Акцыя «Адзіны дзень бяспекі»

Акцыя «Адзіны дзень бяспекі»

Акцыя «Адзіны дзень бяспекі»

З 1 па 10 верасня 2019 г. у Беларусі праходзіць акцыя «Адзіны дзень бяспекі». Мэта акцыі — фарміраванне сумеснымі намаганнямі ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці.


28 жніўня ў агульнай чытальнай зале Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага прайшла сустрэча супрацоўнікаў Бібліятэкі з галоўным спецыялістам аддзела па надзвычайных сітуацыях прыроднага і тэхнагеннага характару Установы «Брэсцкае абласное ўпраўленне МНС» Гоманам Міхаілам Міхайлавічам. Ён прачытаў лекцыю аб дзеяннях пры ўзнікненні пажараў і іншых надзвычайных здарэнняў, зрабіўшы ўпор на сітуацыйныя задачы, якія прапанаваў вырашыць супрацоўнікам.


Не застаўся ў баку ад гэтай акцыі і аддзел літаратуры для дзяцей і юнацтва. Для юных чытачоў падрыхтаваны 2 выставы пад агульнай назвай «Наша безопасность — в наших руках». Літаратура адбіралася з улікам узроставых асаблівасцей чытачоў: для малых, вучняў пачатковай і сярэдняй школ і старшакласнікаў. На выставах прадстаўлены кнігі па асновах бяспекі жыццядзейнасці, якія вучаць прадбачыць небяспечныя сітуацыі і правільна дзейнічаць у выпадку іх узнікнення. Большасць выданняў утрымліваюць гульнявыя заданні, тэсты, сітуацыйныя задачы, якія развіваюць творчыя магчымасці дзіцяці.


2 верасня ў Бібліятэцы для чытачоў 5–9 гадоў адбылася вясёлая гульня «Азбука АБЖ», падчас якой дзеці даведаліся, што такое небяспечныя і надзвычайныя сітуацыі, навучыліся выяўляць і прадбачыць небяспекі, запомнілі галоўныя формулы АБЖ. Найбольшую цікавасць у дзяцей выклікала заданне па вызначэнні сродкаў пажаратушэння ў розных выпадках (вада, вогнетушыцель, пясок).


3 верасня з чытачамі 10–16 гадоў была праведзена інфармацыйная гадзіна па тэме «Прычыны ўзнікнення пажараў у жылых памяшканнях. Небяспека электрычнасці і электрапрыбораў». Напрыканцы слухачы з задавальненнем рашалі сітуацыйныя задачы, бурна абмяркоўваючы варыянты адказаў.


Садзейнічанне выхаванню ў чытачоў адказных адносін да асабістай і грамадскай бяспекі і развіццю ў іх вопыту бяспечнай жыццядзейнасці — вось мэты, якіх прытрымліваецца Бібліятэка, прымаючы ўдзел у «Адзіным дні бяспекі».



Зварот да спісу