Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
BY
 

Чтение актуальных книжных новинок. Оставайтесь дома! Читайте дома!

Дополнительные бесплатные услуги. Оставайтесь дома! Читайте дома!

75 лет Победы в Великой Отечественной войне



Віншаванне з юбілеем пісьменніцы Зінаіды Дудзюк

Віншаванне з юбілеем пісьменніцы Зінаіды Дудзюк

Віншаванне з юбілеем пісьменніцы Зінаіды Дудзюк

Моцнага здароў’я, творчага плёну і шчасця Вам, Зінаіда Іосіфаўна!


З нагоды юбілею таленавітай пісьменніцы і ганаровай чытачкі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага Зінаіды Дудзюк у аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі экспануецца кніжная выстава «З маленства помню сілу слоў…».


Зінаіда Дудзюк нарадзілася на Браслаўшчыне, з 1968 г. жыве ў Брэсце. Яна скончыла Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут і Вышэйшыя літаратурныя курсы пры Літаратурным інстытуце імя А. М. Горкага ў Маскве, працавала інжынерам, журналістам, загадчыкам літаратурнай часткі драмтэатра.


Зінаіда Дудзюк з’яўляецца аўтарам лірычных паэтычных зборнікаў, шматлікіх кніг мастацкай і дакументальнай прозы. Яе раманы «Год 1812», «Кола Сварога», «Велясіты», «Слодыч і атрута», «Гонды», «Лаза», «Сотворение» — гэта сапраўдная літаратура на самы розны чытацкі густ. Кніга «Кола Сварога» ў 2008 г. была ганаравана Літаратурнай прэміяй імя У. А. Калесніка Брэсцкага аблвыканкама. За кнігу ўспамінаў, нарысаў, эсэ «Пара высокага сонца» пісьменніца атрымала Нацыянальную літаратурную прэмію (2018 г.) у намінацыі «Публіцыстыка». Пісьменніца выдала таксама некалькі зборнікаў драматычных твораў, упершыню пераклала на беларускую мову камедыю Яна Ходзькі «Вызваленая Літва, або Пераход цераз Нёман», вядомую казку «Канёк-гарбунок» Яршова. Зінаіда Іосіфаўна сама піша казкі для дзяцей. У 2018 г. яна стала пераможцай абласнога літаратурнага конкурсу «Духоўная веліч» у намінацыі «Дзіцячая літаратура» за кнігу «Незвычайныя прыгоды Бусліка і яго сяброў». Дзякуючы няўрымслівасці і працавітасці Зінаіды Дудзюк краязнаўчая літаратура папоўнілася кнігамі аб гісторыі некаторых брэсцкіх прадпрыемстваў, гісторыі развіцця лясной гаспадаркі вобласці. Асаблівая цікавасць і любоў пісьменніцы — беларуская (славянская) міфалогія і гісторыя слова. Шэраг кніг прысвечаны гэтым тэмам.


Талент пісьменніцы шматгранны. Ён мацуецца шчырасцю, навуковым падыходам да тэмы і любоўю да працы, да сваёй роднай зямлі, да свайго народа.


На кніжнай выставе прадстаўлена творчасць Зінаіды Дудзюк, копіі цікавых фотаздымкаў з яе асабістага архіва. Многія кнігі падораны самой пісьменніцай, многія пазначаны яе аўтографамі. На выставе можна ўбачыць, што яе біяграфічныя звесткі змешчаны ў самых аўтарытэтных энцыклапедычных выданнях Беларусі, а літаратурная творчасць з’яўляецца прадметам даследавання многіх беларускіх вучоных-філолагаў.


Выстава дзейнічае ў аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі на працягу сакавіка – красавіка 2020 г.



Кавенька Таццяна Сямёнаўна,

бібліёграф I кат. аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 79



Возврат к списку