Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага шчыра віншуе Леаніда Міхайлавіча Несцерчука з прыгожым юбілеем і выхадам новай кнігі “Міхал Клеафас Агінскі”.
Леанід Несцярчук – аўтарытэтны даследчык і вучоны, знакаміты краязнавец, Ганаровы чытач бібліятэкі. Ён з’яўляецца аўтарам шматлікіх кніг па гісторыі Берасцейшчыны і Беларусі, а таксама вядомым дзеячом па ахове гісторыка-культурнай спадчыны. Зычым Леаніду Міхайлавічу добрага здароўя, творчага натхнення, працоўнага энтуіязму і ўсяго самага найлепшага!
Кніжная выстава аб творчай дзейнасці Леаніда Несцерчука будзе экспанавацца ў аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага да канца кастрычніка 2015 г.