Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Виртуальный музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Міжнародны дзень роднай мовы

Міжнародны дзень роднай мовы

Міжнародны дзень роднай мовы

20 лютага ў New York Coffee, што па бульвары Касманаўтаў, 40, прайшоў дзень роднай мовы для дзяцей і дарослых з удзелам Сацыяльна-культурнай установы развіцця беларускай мовы і культуры “Мова Нанова!” і яе прадстаўніка Аляксандры Грынь.


Аддзел літаратуры для дзяцей і юнацтва Бібліятэкі прыняў удзел у свяце з выставай-праглядам “Творцы і героі беларускай дзіцячай кнігі”. На ёй былі прадстаўлены творы маладых пісьменнікаў: А.Спрынчан “Таташ Яраш, маман Аксана і дачэта Альжбэта”, Н. Галіноўскай “Звяры ў трамваі”, Н.Бучынскай “Прыгоды маленькай машынкі” і больш вядомых сучасных аўтараў : А.Карлюкевіча ”Як зайка Бяляк мядзведзя Таптыгіна выратаваў”, І.Мельнічука ”Добрыя падказкі”, Я.Галубовіча “Ваверчыны кватаранты”, а таксама пераклады на беларускую мову класікаў сусветнай дзіцячай літаратуры: А.А. Мілна “Віня-Пыха”, Ю.Вісландэр, Т.Вісландэра “Малы і мядзведзік”, “Мама Му чытае і прыбірае” і г. д.


Напрыканцы мерапрыемства дзеці і дарослыя паглядзелі спектакль па казцы шведскай пісьменніцы Ю. Вісландэр “Мама Му ў басейне” (пераклад на беларускую мову зроблены Надзеяй Кандрусевіч).


А падараваў спектакль лялечны тэатр “Лямцавай батлейкі” з г. Мінска – акторы Вераніка Фаміна і Святлана Бень.


Галоўны бібліятэкар аддзела літаратуры для дзяцей і юнацтва Бебес В.М.

Тэл. : 8 0162 20 90 50


Возврат к списку