Бібліяграфічны паказальнік прысвечаны беларускаму літаратурнаму крытыку і літаратуразнаўцу, кандыдату філалагічных навук, члену Саюза беларускіх пісьменнікаў, старшаму навуковаму супрацоўніку Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Валянціне Іванаўне Локун (1946-2016). Паказальнік змяшчае працы В. І. Локун (1973-2016 гг.), літаратуру аб яе жыцці і творчасці (1984-2018 гг.).
Адрасаваны студэнтам, настаўнікам, выкладчыкам ВНУ, аспірантам, літаратарам і літаратуразнаўцам, культуролагам, кнігазнаўцам, бібліёграфам, краязнаўцам і ўсім тым, хто цікавіцца гісторыяй беларускай літаратуры.